Сяргей Уладзіміравіч Гайдай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Гайдай
укр.: Сергій Володимирович Гайдай
Governor of Luhansk Oblast[d]
25 кастрычніка 2019 — 14 сакавіка 2023

Нараджэнне 6 лістапада 1975(1975-11-06) (48 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Order of Bohdan Khmelnytskyi, 3rd class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Уладзіміравіч Гайдай (6 лістапада 1975, г. Севераданэцк Луганскай вобласці Украіны) — кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі  (укр.) (кіраўнік абласной вайскова-цывільнай адміністрацыі  (укр.)) з 25 кастрычніка 2019 года[1].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе скончыў Хмяльніцкі эканамічны ўніверсітэт  (укр.) па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт»[2].

У 2019 годзе скончыў Акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны з адзнакай (дзяржаўнае кіраванне).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2000 па 2015 год — на кіруючых пасадах прыватных прадпрыемстваў у Кіеве[3].

З 2005 года — генеральны дырэктар ТАА «Дембуд».

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2008—2010 гадах працаваў памочнікам дэпутата Кіеўскай гарадской рады  (укр.) Аляксея Рэзніка.

З 2014 па 2015 год працаваў дарадцам кіраўніка Абухіўскай РДА ў Кіеўскай вобласці[4].

З 2015 года дэпутат Мукачэўскай раённай рады VII класа[5].

8 верасня 2015 — 28 лістапада 2018 — кіраўнік Мукачэўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі[6][7], беспартыйны[8].

Быў дарадцам патранатнай службы  (укр.) кіраўніка Закарпацкай АДА  (укр.) Ігара Бандарэнкі  (укр.)[3].

З 25 кастрычніка 2019 года— кіраўнік Луганскай аблдзяржадміністрацыі, змяніў на гэтай пасадзе Віталя Камарніцкага  (укр.)[9].

Узнагароды і адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Свяціцеля Мікалая Цудатворца (2017) — за заслугі перад УПЦ МП і дабрачыннасць[10];
  • Адзнака Мукачаўскай епархіі УПЦ МП (2017);
  • Адзнака «За службу дзяржаве» (2016)[11];
  • Адзнака камандуючага Аб’яднанымі сіламі «Казацкі крыж» I ступені (2020);
  • Адзнака «За мужнасць і прафесіяналізм» (2020);
  • Медаль «Аперацыя аб’яднаных сіл. За перамогу і вернасць» (2020)[12] ;
  • Медаль Нацыянальнай гвардыі Украіны «За ўзаемадзеянне» (2020);
  • Адзнака Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны «Абаронца Украіны» (2020)[13];
  • Медаль Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны «За садзейнічанне ў ахове дзяржаўнай мяжы» (2020 г.);
  • Ганаровы знак Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Украіны «За заслугі перад Узброенымі Сіламі Украіны» (2020);
  • Медаль Міністэрства абароны Украіны «За садзейнічанне Узброеным Сілам Украіны» (2020) [14] ;
  • Памятны знак Дэпартамента дзяржаўнай аховы Украіны «За садзейнічанне дзяржаўнай ахове Украіны» (2021).
  • Ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені (6 сакавіка 2022 г.) — за значны асабісты ўклад у абарону дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, мужнасць і самаадданыя дзеянні, праяўленыя пры арганізацыі абароны населеных пунктаў ад расійскіх захопнікаў [15]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Нежанаты, мае дачку Ксенію.

Зноскі

  1. Указ президента України від 25 кастрычніка 2019 года № 767/2019 «Про призначення С. Гайдая головою Луганської обласної державної адміністрації»
  2. Керівник Мукачівського району відзвітував рік своєї роботи
  3. а б Гайдай Сергій Володимирович loga.gov.ua
  4. Досье. Гайдай Сергей Владимирович
  5. Депутати Мукачівської районної ради VІІ скликання(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2019. Праверана 25 красавіка 2022.
  6. Про призначення С. Гайдая головою Мукачівської районної державної адміністрації Закарпатської області
  7. Розпорядження Президента України № 214/2018-рп Про звільнення С. Гайдая з посади голови Мукачівської районної державної адміністрації Закарпатської області
  8. Досьє. ГАЙДАЙ Сергій Володимирович
  9. Уряд погодив призначення п’ятьох голів ОДА Укрінформ (20.10.2019)
  10. Очільник Мукачівщини Сергій Гайдай відзначений Орденом Української Православної Церкви Святителя Миколая Чудотворця
  11. Відзнакою «За службу державі» нагороджено голову Мукачівської райдержадміністрації Сергія Гайдая
  12. Сергія Гайдая нагороджено відзнакою Командувача об'єднаних сил
  13. Сергій Гайдай: мрію запросити всіх на святкування Дня незалежності України на найбільшій площі області
  14. Глава ЛугОДА і волонтери отримали медалі від ЗСУ: фото
  15. Указ президента України №112/2022 (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Праверана 6 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]