Сяргей Уладзіміравіч Лазніца
| Сяргей Уладзіміравіч Лазніца | |
|---|---|
| руск.: Сергей Владимирович Лозница[1] | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 верасня 1964[2] (61 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор, аператар-пастаноўшчык |
| Узнагароды |
Лаўровая галіна[d] (2000) |
| IMDb | ID 0523665 |
| loznitsa.com (англ.) | |
Сяргей Уладзіміравіч Лазніца (укр.: Сергій Володимирович Лозниця; нар. 5 верасня 1964[2], Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — украінскі рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1981 годзе паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут на кафедру прыкладной матэматыкі факультэта сістэм кіравання.
У 1987 годзе скончыў інстытут, абараніў дыплом па спецыяльнасці інжынер-матэматык.
З 1987 па 1991 год працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце кібернетыкі. Займаўся распрацоўкай экспертных сістэм, сістэм прыняцця рашэнняў і праблемамі штучнага інтэлекту. Паралельна працаваў перакладчыкам японскай мовы.
У 1991 годзе паступіў ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі на аддзяленне рэжысуры ігравога кіно ў майстэрню Наны Джорджадзэ. У 1997 годзе скончыў інстытут.
З 2000 года працаваў на Санкт-Пецярбургскай студыі дакументальных фільмаў рэжысёрам.
У 2001 годзе эміграваў у Германію.
Мастацкія фільмы
[правіць | правіць зыходнік]Кароткаметражныя і дакументальныя фільмы
[правіць | правіць зыходнік]- 1996 — Сегодня мы построим дом
- 1998 — Жизнь, осень
- 2000 — Полустанок
- 2001 — Поселение
- 2002 — Портрет
- 2003 — Пейзаж
- 2004 — Фабрика
- 2005 — Блокада
- 2006 — Артель
- 2008 — Представление
- 2008 — Северный свет
- 2012 — Чудо святого Антония
- 2012 — Письмо
- 2014 — Майдан
- 2015 — События — аб жнівеньскім путчы 1991 года ў Ленінградзе
- 2017 — Аустерлиц
- 2018 — Працэс
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2001 — Міжнародны кінафестываль у Канах — Першы прыз у конкурсе «Cinéfondation» («Портрет»)[4]
- 2005 — Міжнародны фестываль фільмаў аб правах чалавека «Сталкер» у Маскве («Блокада»)[5]:
- Спецыяльны дыплом журы
- Прыз журы Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі «Слон» «За прынцыповую навізну працы з хранікальным матэрыялам і дасягненне эфекту „захаванага часу“»
- 2006 — прэмія «Ника» за найлепшы неігравы фільм («Блокада»)
- 2015 — гран-пры 9-га міжнароднага фестываля фільмаў аб правах чалавека ў Нюрнбергу (Германія) за дакументальны фільм «Майдан»
Фільм «Счастье моё»
[правіць | правіць зыходнік]- На XXI фэсце «Кінатаўр» (2010 год) фільм атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру, а таксама прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў РФ «Белы слон»[6]
- у ліпені 2010 года на Ерэванскім міжнародным кінафестывалі «Залаты абрыкос» фільм атрымаў 2-гі прыз фестываля ў намінацыі «Найлепшы ігравы фільм»
- у лістападзе 2010 года фільм атрымаў Гран-пры XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»
- Гран-пры Першага Міжнароднага фестываля маладога кіно «VOICES» у Волагдзе (ліпень 2010)
- Гран-пры і прыз ФІПРЭССІ 40-га фестываля «Молодость» у Кіеве (кастрычнік 2010)
- «Белы слон», Прэмія Расійскай гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў за найлепшы дэбют (снежань 2010)
- Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Таліне (снежань 2010)
- Прыз за найлепшы сцэнарый кінафестывалю «Киношок» у Анапе (верасень 2010)
- Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Лагове (ліпень 2011)
- Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Лодзі (лістапад 2011)
Фільм «В Тумане»
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ ў Канах[7]
- Гран-Пры Шостага міжнароднага кінафестывалю «Зеркало» ім. А. Таркоўскага (май 2012)[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Screen International — 1889. — ISSN 0307-4617
- ↑ а б Sergei Loznitsa // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Лозница Сергей Владимирович(недаступная спасылка). Энциклопедия отечественного кино. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2014. Праверана 6 лістапада 2014.
- ↑ Итоги фестиваля «Сталкер»-2005(недаступная спасылка). Официальный сайт фестиваля «Сталкер». Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 6 лістапада 2014.
- ↑ Лауреаты XXI открытого российского кинофестиваля «Кинотавр» Архівавана 16 чэрвеня 2010.
- ↑ Cannes 2012 Архівавана 15 чэрвеня 2012.
- ↑ Международный кинофестиваль «Зеркало» // VI кинофестиваль // Призёры кинофестиваля Архівавана 2 ліпеня 2012.