Сяргей Уладзіміравіч Пятроўскі
| Сяргей Уладзіміравіч Пятроўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1937 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 снежня 1999 (62 гады) |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Прафесія | кінааператар |
| Узнагароды | |
Сяргей Уладзіміравіч Пятроўскі (18 чэрвеня 1937, Ратамка, Мінскі раён — 9 снежня 1999) — беларускі кінааператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1965). У 1954—62 і з 1965 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Здымаў мастацкія, навукова-папулярныя, дакументальныя фільмы, лірычныя замалёўкі аб прыродзе, кінастужкі пра дзеячаў мастацтва. Сярод работ: ігравыя фільмы — «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Белая зямля» (усе 1970), «Заўтра будзе позна» (1973, з В. Свобадай); дакументальныя — «Пра сонца, зямлю і хлеб надзённы» (1974), «Мы з Беларусі», «Ларыса Александроўская» (абодва 1975), «Добрая зямля», «Гарызонты дарог» (абодва 1977, у сааўт.), «Зямля мая — лёс мой» (1978, з А. Алаем), «Бацькоўскае поле» (1979), «Пяць гадоў і ўсё жыццё» (1980, у сааўт.), «Дзядзька Якуб» (1981), серыял «У вайны не жаночы твар» (1981—85, з Ю. Ялховым), «Вяртанне ў першы снег», «Васіль Быкаў. Узыходжанне» (абодва 1985, апошні з Ю. Ялховым).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пятроўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).