Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань
Черечень Сергей Владимирович.jpg
Старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада
з 3 лістапада 2018
Папярэднік Станіслаў Шушкевіч

Нараджэнне 8 мая 1985(1985-05-08) (35 гадоў)
Партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (з 2018)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.
Сайт cherechen.by

Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань (нар. 8 мая 1985, Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 мая 1985 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці БССР. Вырас і вучыўся ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый».

У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднання «Развіццё». Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.

У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але не быў абраны. З 2017 года старшыня Савета Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання «Дыпламатыя».

Прэзідэнцкая кампанія 2020[правіць | правіць зыходнік]

12 студзеня 2020 года на пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэнне пра вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абранне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы член Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Чэрачань, на думку Рымашэўскага, — гэта шлях да ліквідацыі партыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]