Сяргей Фёдаравіч Галюн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Фёдаравіч Галюн
Імя пры нараджэнні: Сяргей Фёдаравіч Галюн
Род дзейнасці: рэвалюцыянер, публіцыст, урач
Дата нараджэння: 1866
Месца нараджэння:

Сяргей Фёдаравіч Галюн (1866, Санкт-Пецярбург — пасля 1917) — рэвалюцыянер, публіцыст, адзін з кіраўнікоў першых сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1891 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу(руск.) бел.[1]. З канца 1891 г. урач у Гродзенскім ваенным шпіталі[1]. Праводзіў дабрачынную дзейнасць: адзін з арганізатараў нядзельнай школы, народнай бібліятэкі; бясплатны доктар мясцовага прытулку[1]. З 1892 г. член, з 1893 г. кіраўнік Гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка[1]. З марксісцкіх пазіцый крытыкаваў ідэалогію і тактыку «Народнай волі»[1].

Арыштаваны 26 ліпеня 1894 г.; выключаны з ваеннага ведамства 18 кастрычніка 1895 г.; на 3 гады высланы ў Архангельскую губерню. Паводле адных звестак уцёк з ссылкі і да верасня 1900 г. жыў за мяжой[1], паводле іншых — адбыў тэрмін ссылкі да канца. З 1901 г. працаваў урачом у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губернях. Пасля 1917 г. звесткі адсутнічаюць[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Галюн Сергей Фёдорович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бич М. О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии. Мн., 1973
  • ЭГБ, т. 2.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.