Сяргей Фёдаравіч Рубанаў
Сяргей Фёдаравіч Рубанаў | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1914 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1987 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці: | Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў |
Род дзейнасці | настаўнік, педагог |
Навуковая сфера | Педагогіка |
Месца працы | школа № 10 г. Слуцка |
Навуковая ступень | (1969) |
Альма-матар | |
Вядомы як | дырэктар школы № 10 г. Слуцка |
Узнагароды і прэміі |
Сяргей Фёдаравіч Руба́наў (7 кастрычніка 1914, в. Жабыкі, Дубровенскі раён[1] — 1987, Слуцк) — дырэктар школы № 10 г. Слуцка, заслужаны настаўнік БССР (1957), кандыдат педагагічных навук (1969), герой Сацыялістычнай Працы. Бацька А. С. Рубанава[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і селяніна. У 1930 годзе скончыў Ляднянскую сямігодку, працаваў настаўнікам, вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Пасля яго заканчэння працаваў у школах Слуцкага раёна і працягваў завочна вучыцца ў педінстытуце пры БДУ. З 1939 па 1946 годы знаходзіўся ў Савецкай Арміі. Удзельнічаў у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. Удзельнік абароны Ленінграда[2][3].
У 1948 годзе завочна скончыў Маскоўскі дзяржаўны педінстытут[1]. З гэтага года і па студзень 1987 — дырэктар СШ № 10 горада Слуцка[2].
С. Ф. Рубанаў у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў народнай адукацыі быў у Польшчы, Балгарыі, ГДР, Англіі. Ён вывучаў стан народнай адукацыі і выкладанне матэматыкі, а затым выступаў з паведамленнямі перад настаўнікамі школы і выказваў свае думкі ў артыкулах, надрукаваных у часопісе «Матэматыка ў школе»[3].
Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Слуцку[2].
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
С. Ф. Рубанаву першаму з педагогаў Беларусі[3] прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I, II ступені, медалямі. Заслужаны настаўнік БССР (1957). Кандыдат педагагічных навук (1969)[1][2].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Вопросы рационализации процесса обучения стереометрии в средней школе» (1969)[4]
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
З 1988 года сярэдняя школа № 10 г. Слуцка носіць імя Сяргея Фёдаравіча Рубанава[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Ведущие не по приказу (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Воспоминания Жуковой А. П. (руск.)
- ↑ Защищённые диссертации (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 3 октября 1988 г. № 290 О присвоении имени С. Ф. Рубанова средней школе N 10 г. Слуцка (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Самый знаменитый учитель Случчины (руск.)
- Ведущие не по приказу (руск.)
- Мужество повседневного труда (руск.)
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Слуцку
- Пахаваныя ў Слуцку
- Выпускнікі МПДУ
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Постаці беларускай педагогікі
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны