Сяргей Фёдаравіч Юркевіч
Выгляд
| Сяргей Фёдаравіч Юркевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 21 студзеня 1954 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 жніўня 2002 (48 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатразнавец, тэатральны рэжысёр |
| Тэатр | |
Сяргей Фёдаравіч Юркевіч (21 студзеня 1954, Ілава, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 19 жніўня 2002) — беларускі тэатразнавец, рэжысёр лялечнага тэатра. Кандыдат мастацтвазнаўства (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі ў 1980 годзе. Цікавіўся праблемамі тэатра лялек. Працаваў у Дзяржаўным тэатры лялек БССР (1971—1972, акцёр), Гродзенскім абласным тэатры лялек (з 1980, галоўны рэжысёр), Брэсцкім абласным тэатры лялек (з 1987, галоўны рэжысёр), Мінскім абласным тэатры «Батлейка» (Маладзечна; з 1990, мастацкі кіраўнік, рэжысёр-пастаноўшчык), Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры (1995—2002, навуковы супрацоўнік).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юркевіч Сяргей Фёдаравіч / Т. Р. Мартыненка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 215.
- Юркевіч Сяргей Фёдаравіч / Т. Р. Мартыненка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. : у 2 т. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 554.
- Юркевич Сергей Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 697.
- Юркевич Сергей Федорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2019. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 3. — С. 363.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў
- Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
- Постаці Гродзенскага абласнога тэатра лялек
- Постаці Брэсцкага абласнога тэатра лялек
- Постаці Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка»
- Асобы
- Тэатразнаўцы Беларусі