Сяргей Цярэнцьевіч Лодысеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Цярэнцьевіч Лодысеў
Сцяг Народны камісар юстыцыі БССР
красавік 1938 — верасень 1940
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Папярэднік Вольга Суханава
Пераемнік Іван Падута

Нараджэнне 1899
Смерць 1980
Месца пахавання
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Сярге́й Цярэ́нцьевіч Ло́дысеў (1899, в. Акулінцы Чавускага павета Магілёўскай губерні — 1980[1]) — наркам юстыцыі БССР (1938—1940).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе накіраваны ў СНК БССР: загадчык інфармацыйна-выдавецкім аддзелам, адказны рэдактар бюлетэня СНК БССР, загадчык Бюро кантролю і выканання.

У 1933 годзе атрымаў юрыдычную адукацыю.

У верасні 1934 года быў выключаны з партыі. З кастрычніка 1934 года прызначаны на працу ў Наркамюст БССР: начальнік планава-фінансавага аддзела, начальнік аддзела падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў.

З снежня 1936 па сакавік 1938 года працаваў на пасадзе начальніка кансультацыйна-кадыфікацыйнага аддзела Наркамюста БССР. Па рашэнні ЦК КПСС адкліканы і накіраваны на працу ў Вярхоўны Суд СССР.

З жніўня 1948 па май 1954 года працаваў на пасадзе Старшыні Судовай калегіі па справах лагерных судоў, пасля — Старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суду СССР.

З 1 сакавіка 1957 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, чатырма медалямі[2].

Зноскі

  1. Лодысеў Сяргей Цярэнцьевіч. Знакамітыя людзі Магілёўшчыны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 18 снежня 2017.
  2. История в лицах (руск.)(недаступная спасылка) (2-2009). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Из прошлого белорусской юстиции : (о С. Т. Лодысеве) / Эдуард Корнилович // Юстыцыя Беларусі ― 2008. ― № 5. ― С. 78―79