Перайсці да зместу

Сяргей Чэткавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Чэткавіч
Сергеј Ћетковић
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 сакавіка 1976(1976-03-08) (48 гадоў)
Месца нараджэння Цітаград, Чарнагорыя (Югаславія)
Краіна  Сербія і Чарнагорыя (1998-2006)
 Чарнагорыя (з 2006)
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты піяніна[d] і вакал
Жанры поп
Лэйблы Goraton, CITY Records
sergejcetkovic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Чэткавіч (чарн. Сергеј Ћетковић; 8 сакавіка 1976, Цітаград) — папулярны чарнагорскі спявак.

Нарадзіўся ў Цітаградзе (цяпер Падгорыца) у Чарнагорыі 8 сакавіка 1975 года. Скончыў музычную школу «Vasa Pavić» і музычную акадэмію ў Цэцінье.

Пачаў займацца музыкай з васьмі гадоў. У 10 гадоў заняў другое месца на дзіцячым фестывалі Naša radost. У 13 гадоў стаў удзельнікам гурта «Vatrena srca», дзе іграў на фартэпіяна і спяваў вакальныя партыі. З 1994 года спяваў у гурце «Амфитеатар». Пасля яго распаду ў 1998 годзе Сяргей распачаў сольную кар'еру і выступіў на фестывалі Suncane Skale з песняй «Била си ружа» (Ты была ружай). Пасля двух гадоў работы ён выдае свой першы альбом «Кристина», які меў вялікі поспех на прасторы Югаславіі. У 2000 годзе ўпершыню ўдзельнічае ў Будванскім фестывалі з песняй «Sati,dani,godine» (Гадзіны, дні, гады). У снежні 2002 спявак выпускае свой другі дыск «Буди ми вода». У 2003 годзе Сяргей зноў удзельнічае ў Будванскім фестывалі, дзе атрымоўвае галоўны прыз за песню «Постојим и ја». У 2004 годзе ўдзельнічае ў адборы Сербіі і Чарнагорыіі ("Европесма-2004") на Еўрабачанне, дзе с песняй «Ne mogu da ti oprostim» займае 8 месца. На наступны год ён прэзентуе свой трэці альбом „Кад ти затреба“. На пачатку лістапада 2007 года выхозіць яго чацвёрты альбом «Pola moga svijeta» (Палова майго свету). У тым жа годзе Сяргей арганізаваў вялікі тур па краінам былой Югаславіі, які меў вялікі поспех. Ён увесь час рабіў новыя незапланаваныя канцэрты. Самым вялікім поспехам карысталася яго песня «Погледи у тами» (Позіркі ў цемры). На "Беовизији" ў 2007 і 2008 гадах атрымоўваў узнагароду як лепшы поп-спевак года ў Сербіі. У 2010 годзе Сяргей выпускае новы альбом «Dva minuta» (Дзве хвіліны).

19 лістапада 2013 года быў абраны прадстаўніком Чарнагорыі на песенным конкурсе "Еўрабачанне-2014". З песняй "Моj свjет" (Мой свет) ён упершыню вывеў сваю краіну ў фінал гэтага конкурсу, дзе заняў 19 месца.

  • Kristina (2000)
  • Budi mi voda (2003)
  • Kad ti zatreba (2005)
  • Pola moga svijeta (2007)
  • 2 minuta (2010)

Зноскі