Сяргей Шупа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сяргей Шупа
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1961(1961-10-02) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык, філолаг, журналіст, грамадскі дзеяч
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Сяргей Шупа (нар. 2 кастрычніка 1961[2], Мінск[2][3]) — беларускі філолаг, перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1983)[2][3]. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР (1983—1985), вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства АН БССР (1985—1987)[2]. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991)[2][3], быў аспірантам, дактарантам, потым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991)[2][3].

З 1991 года ўдзельнічаў у выданні газеты «Наша Ніва» у Вільнюсе[2][3]. Працаваў перакладчыкам, рэдактарам[3]. З 1995 года вучыўся ў дактарантуры Вільнюскага ўніверсітэта, тэма дысертацыі «Тэксталогія біблейскіх перакладаў Францішка Скарыны»[2]. З 1996 года супрацоўнік «Радыё Свабода» (Прага)[2][3]. У 1999—2001 гадах быў рэдактарам Радыё «Балтыйскія хвалі» (Вільнюс)[2].

Жанаты, мае дваіх дзяцей[2]. Грамадзянін Літвы, жыве ў Празе. У 2012 годзе С. Шупу адмовілі ў візе на ўезд у Беларусь[4].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х гадоў[2][5]. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[2][5]. У 1986 годзе разам з Лявонам Баршчэўскім заснаваў нефармальнае аб’яднанне перакладчыкаў «Бабілён»[3] і быў яго прэзідэнтам у 1986—1991 гадах[2][5][6]. Актыўны удзельнік літаратурнага таварыства «Тутэйшыя»[7]. Член Біблійнай камісіі пры Беларускім экзархаце (1989-1991), член Рабочай групы праекту Новая Беларуская Біблія (з 2012).

Свабодна валодае англійскай, літоўскай, партугальскай, польскай, французскай, харвацкай і чэшскай мовамі, добра разумее нямецкую, эстонскую і сучасны іўрыт (іспыт у дактаранцкім мінімуме), а таксама ў пэўнай ступені старажытнаяўрэйскую, старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы. Пачынаў вучыць верхнелужыцкую, дары, ірландскую, кітайскую, навагрэчаскую, шведскую, японскую і некаторыя іншыя мовы, але, паводле ўласнай ацэнкі, ведае іх на недастатковым узроўні. Думае пра вывучэнне арабскай. Таксама разумее шэраг славянскіх і раманскіх моў, але не лічыць гэты ўзровень іх веданнем.[8]

Пераклаў асобныя творы Э. Базэна, Х. Л. Борхеса[3], Б. Віяна[3], А. Ж. Грэймаса[3], Л. Дарэла[3], Дж. Джойса[3], М. Ергавіча[3], Э. Керэта[3], М. Кульбака, Л. Маер-Скуманц, Г. дэ Мапасана[3], Г. Маркеса, П. Мерымэ[3], О. Мілаша[3], М. Мута[3], Дж. Оруэла[2], М. Павіча[3], Э. По[3], Ф. Тугласа[3], Ё. Тэрборна, Ц. Уевіча, М. Уньта[3], Б. Шульца[3], А. Юпруса[et]. Пераклады выходзілі асобнымі выданнямі, а таксама ў альманахах «Далягляды» і «Братэрства», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», газетах «ЛіМ», «Наша Ніва»[3].

Займаецца пытаннямі і метадалогіяй перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову, сярод іншага пераклаў Кнігу прарока Ёны[9].

Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР» (1998)[2][3][10]. Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР» (2018), дзе ў гістарычным кантэксце ўпарадкавана паказаны арыгінальныя дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах БНР у архівах Мінска і Вільні, жанр кнігі вызначаны як «архіўны раман»[11][12].

Рэдактар «Ангельска-беларускага слоўніка» В. Пашкевіч[3].

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 Кто есть кто, 2003
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 3,17 3,18 3,19 3,20 3,21 3,22 3,23 3,24 3,25 3,26 Перакладчыкі: ПрайдзіСвет, 2009
  4. Сяргею Шупу адмоўлена ў беларускай візе // Наша ніва. 2012. 13 сакавіка.
  5. 5,0 5,1 5,2 Дубавец, 2012
  6. Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя…
  7. Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя…
  8. Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад…
  9. Шупа С. Кніга прарока Ёны / Раздатачны матэрыял да дакладу аўтара «Кніга прарока Ёны. Выпрацоўка алгарытмаў працы над перакладам» // ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Секцыя 12, Панэль 12В.2. — Коўна (Літва), 11-13.10.2013.
  10. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.
  11. svaboda.org
  12. nashaniva.by
  13. http://pen-centre.by/premija_adamovicha.html
  14. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  15. https://www.svaboda.org/a/30237789.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шупа С. Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
  • Дубавец С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога.. — [Б. м.]: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — С. 34, 123, 209, 227, 269, 276, 300, 329, 331—340, 388. — 457 с.
  • Сяргей Шупа // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры : [Электронны рэсурс]. — Мн.: 2009.
  • Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад — гэта пераклад прозы // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — Мн., 20.11.2009 — Дата доступу 25.10.2015
  • Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
  • Шупа С. // Кто есть кто : [Электронный ресурс]. — Мн.: Belarus Today, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]