Сяргей Юр’евіч Лысоў
| Сяргей Юр’евіч Лысоў | |
|---|---|
| Нараджэнне |
1886 |
| Смерць | 1934 |
| Партыя | |
| Месца працы | |
Сяргей Юр’евіч Лысоў (1886, Калужская губерня — 1934) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, арганізатар адукацыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1917—1920 гадах працаваў у Калужскай губерні губернскім прадкамісарам.
У 1920—1923 гадах — выкладчык Калужскай губернскай савецкай партыйнай школы, настаўніцкіх курсаў.
З 1923 года сакратар — Віцебскага губернскага выканаўчага камітэта. У 1924 годзе — загадчык Віцебскай губернскай савецкай партыйнай школы.
Працаваў у Народным камісарыяце асветы БССР: у 1924 годзе — загадчык галоўным палітыка-асветным камітэтам, у 1927—1931 і 1932—1933 гадах — інспектар вышэйшых навучальных устаноў.
У 1925—1927 гадах — старшыня праўлення Беларускага цэнтральнага саюза сельскагаспадарчых і саматужна-прамысловых кааператываў.
У 1931—1932 гадах — дырэктар Беларускага дзяржаўнага механіка-машынабудаўнічага інстытута ў Гомелі.
У 1933 годзе — дырэктар Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута.
Адукацыя: сярэдняя тэхнічная.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: гісторыя рэвалюцыйнага руху; палітыка-асветніцкая і культурная праца ў вёсцы; арганізацыя кааператыўнага руху; ліквідацыя непісьменнасці і падвышэнне узроўню адукацыі сталых і моладзі; арганізацыя адукацыі і найвысокай тэхнічнай школы ў Беларусі.