Сяргей Валер’евіч Яромка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Яромка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Яромка
Сергей Яромко.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Валер’евіч Яромка
Нарадзіўся 7 красавіка 1967(1967-04-07)[1] (54 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра каманду
Каманда Сцяг Беларусі Беларусь (да 21)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1984—1988 Сцяг СССР Буравеснік (Мінск)
1989—1990 Сцяг СССР Меліяратар (Чымкент) 70 (24)
1991 Сцяг СССР Алга (Фрунзэ) 24 (5)
1991—1992 Сцяг Польшчы Метал (Ключбарк)
1993 Сцяг Беларусі (1991-1995) Шыннік (Бабруйск) 25 (9)
1993—1994 Сцяг Беларусі (1991-1995) Фандак (Бабруйск) 29 (24)
1995—1996 Сцяг Беларусі МПКЦ (Мазыр) 59 (37)
1997—2000 Сцяг Беларусі Тарпеда-МАЗ (Мінск) 103 (39)
2001 Сцяг Беларусі СКАФ (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994 Сцяг Беларусі (1991-1995) Беларусь 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2001 Сцяг Беларусі СКАФ (Мінск) трэнер
2001—2003 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Мінск) трэнер
2003—2004 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) трэнер
2005—2009 Сцяг Беларусі Мінск
2010 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) трэнер
2011 Сцяг Беларусі СКВІЧ (Мінск)
2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)
2012—2013 Сцяг Казахстана Іртыш (Паўладар) трэнер
2014—2019 Сцяг Беларусі Гарадзея
2019— Сцяг Беларусі Беларусь (да 21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Сяргей Яромка (нар. 7 красавіка 1967, Мінск) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ігравая[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Буравесніку», пазней гуляў у Сярэдняй Азіі і Польшчы. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў адным з самых забіўных нападнікаў Вышэйшай лігі. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

Нягледзячы на добрыя паказчыкі ў чэмпіянаце, за нацыянальную зборную Беларусі правёў толькі адзін таварыскі матч.

У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клубе Другой лігі СКАФ.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў СКАФе, пазней працаваў трэнерам у мінскіх «Лакаматыве» і «Дынама». У 2005 годзе узначаліў мінскую «Змену» (пазней «Мінск»). Вывеў гэты клуб у Вышэйшую лігу беларускага чэмпіянату. Пакінуў «Мінск» у 2009 годзе, пасля працаваў у мінскім «Дынама», быў галоўным трэнерам клуба СКВІЧ.

У пачатку 2012 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны». Быў звольнены з пасады галоўнага трэнера ў ліпені 2012 года. У снежні 2012 года папоўніў трэнерскі штаб казахскага «Іртыша»[2]. Пакінуў паўладарскі клуб улетку 2013 года.

У маі 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гарадзеі»[3]. Пасля няўдалага сезону 2014, у якім «Гарадзея» заняла толькі шостае месца ў Першай лізе, на наступны год каманда з Нясвіжскага раёна забяспечыла выхад у Вышэйшую лігу. У сезонах 2016 і 2017 «Гарадзея» была адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. У лістападзе 2017 года кантракт клуба з Яромкам быў падоўжаны да 2019 года[4].

У чэрвені 2019 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Гарадзеі» і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]