Сярго Гедэванавіч Чыгладзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярго Гедэванавіч Чыгладзэ
Дата нараджэння 12 сакавіка 1920(1920-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1944(1944-02-02) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421944
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Сярго Гедэванавіч Чыгладзэ (Чыхладзэ) (1920-1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, малодшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 сакавіка 1920 года ў вёсцы Зодзі цяпер Чыатурскага раёна Грузіі. Працаваў на рудніку.

У 1942 годзе трапіў на фронт. Ваяваў на Паўночна-Заходнім, Бранскім і Беларускім франтах.

Кулямётчык 889-га стралковага палка 197-й стралковай дывізіі, малодшы сяржант Сярго Чыгладзэ геройскі змагаўся за вызваленне Парыцкага раёна Палескай вобласці Беларусі.

1 лютага 1944 г. з групай разведчыкаў атрымаў загад правесці разведку ў ваколіцах вёскі Дуброва. Байцам удалося прабрацца ў тыл ворага і выйсці на пазіцыю, з якой вёска выдатна праглядалася. З кулямёта яны адкрылі агонь па гітлераўцам, што заселі ў вёсцы. Калі патроны былі на зыходзе, Чыгладзэ здолеў захапіць нямецкі кулямёт і працягнуць абстрэл. У баі быў паранены, але бітву не пакінуў. Знішчыў больш за 70 фашыстаў. На наступны дзень, 2 лютага, праз балоты прабраўся да пазіцый праціўніка, знішчыў дзве кулямётныя кропкі, каля 50 салдат праціўніка. Загінуў у гэтым баі смерцю храбрых.

Пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі Дуброва Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 23 ліпеня 1944 года пасмяротна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Героя СССР Чыгладзэ С.Г. у Менску.

У горадзе Мінску адна з вуліц названа імем Героя Савецкага Саюза Чыгладзэ Сярго Гедэванавіча. На доме № 2 па вуліцы Чыгладзэ была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у сярэдзіне 2000-х была перанесена на дом №4. На дошцы надпіс: «Вуліца названа імем Героя Савецкага Саюза Чыгладзэ Сярго Гедэванавіча, сына грузінскага народа, які здзейсніў бессмяротны подзвіг у гады вайны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за вызваленне Беларусі ў лютым 1944 года».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сярго Гедэванавіч Чыгладзэ на сайце «Героі краіны»