Сярэдзінны хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэдзінны хрыбет
56° пн. ш. 158° у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнКамчацкі край
Даўжыня1 200 км
Шырыняда 120 км
Найвышэйшая вяршыняІчынская Сопка 
Вышэйшы пункт3621 м 
Сярэдзінны хрыбет (Расія)
Сярэдзінны хрыбет
Сярэдзінны хрыбет (Камчацкі край)
Сярэдзінны хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярэ́дзінны хрыбет, Заходні хрыбет[1]горны хрыбет у Камчацкім краі Расіі, галоўны водападзельны хрыбет паўвострава Камчатка.

Даўжыня хрыбта каля 1200 км, шырыня да 120 км. Найвышэйшы пункт — вулкан Ічынская Сопка (3621 м). З'яўляецца сістэмай ланцугоў вулканаў, лававых плато, асобных горных масіваў і ізаляваных гор, пакрытых ледавікамі (плошча 866 км²). Складзены з крышталічных сланцаў, гнейсаў, пясчанікаў і вулканічных парод. Вылучаюцца хрыбты Малкінскі, Казырэўскі, Быстрынскі. У ніжняй частцы схілаў лясы каменнай бярозы, вольхавага і кедравага сланіку, вышэй — горная тундра.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]