Сярэднееўрапейскі лясны кот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэднееўрапейскі лясны кот
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Felis silvestris silvestris

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  726325
NCBI  463207
EOL  1243776

Сярэднееўрапейскі лясны кот, лясны кот, дзікі кот (Felis silvestris silvestris) — драпежная млекакормячая жывёла сямейства каціных, падвід Felis silvestris.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Нагадвае вялікага свойскага ката. Даўжыня цела 52—75 см, маса 4—6 кг. Поўсць густая, мяккая, на спіне жаўтавата-шэрая з 8—12 папярочнымі цёмнымі палосамі і плямамі, на бруху шаравата-вохрыстая. Хвост 27—34 см з 4—6 цёмнымі кольцамі і чорным канцом.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Трапляецца ў Еўропе, у т. л. ва Украіне, Малдове. На Беларусі магчыма зніклы від, раней вадзіўся ў шыракалістых лясах заходняй і цэнтральнай частак, на Палессі, апошні раз здабыты ў 1927 годзе ў Барысаўскім раёне. У 2017 годзе лясны кот, як мяркуецца, трапіў у фотапастку ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку ў Нараўлянскім раёне. Лясныя каты, распаўсюджаныя ў Карпатах, апошнім часам пашыраюць арэал на ўсход, аж да левабярэжжа Дняпра; імаверна, гэты рух ляснога ката закрануў і Беларусь[1].

У Германіі ў канцы ХХ ст. паспяхова былі праведзены работы па яго рэінтрадукцыі. Колькасць віду пачала лакальна расці. Так, лясны кот пачаў з'яўляцца ў Нідэрландах і Аўстрыі, павялічылася яго колькасць у Францыі, Швейцарыі і Закарпацці[2].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Селіцца ў дуплах, радзей у норах іншых жывёл. Корміцца дробнымі сысунамі, птушкамі і іх яйцамі.

Полавая спеласць на 2-м годзе жыцця. Гон у лютым — сакавіку. Цяжарнасць 63—68 сутак. У прыплодзе 3—6 кацнянят, да восені яны дасягаюць памераў дарослых асобін. Працягласць жыцця каля 20 гадоў.

Зноскі

  1. nashaniva.by
  2. wildlife.by Архівавана 6 лістапада 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]