Сярэднелітоўская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пры ўпадзенні ракі Дубіса ў Нямунас

Сярэднелітоўская нізіна (літ.: Vidurio Lietuvos žemuma) размешчаная на тэрыторыі Літвы. Знаходзіцца ў басейне Нямунаса (Нёмана), выцягнулася з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. У геамарфалагічных адносінах гэта донна-марэнная раўніна са слядамі ўздзеяння расталых ледавіковых вод. Паверхня складзена ў асноўным маламагутнымі ледавіковымі валуннымі суглінкамі і азёрна-ледавіковымі адкладамі. Тут значная забалочанасць тэрыторыі, шматлікія азёры. На паўночнай ускраіне паверхня расчляняецца сеткай лажбін сцёку расталых ледавіковых вод. На паўднёвым усходзе пераважаюць азёрна-ледавіковыя і марэнныя раўніны з асобнымі ўзгорыстымі масівамі.