Сярэднячэшскі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сярэднечэшскі край)
Сярэднячэшскі край
чэшск.: Středočeský kraj
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Статус Край
Уваходзіць у
Уключае 12 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Прага
Дата ўтварэння 1 ліпеня 1960 года
Гетман Зузана Мораўчыкава
Насельніцтва (2011) 1 289 211 чалавек
Шчыльнасць 117,04 чал./км²
Плошча 11 015 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 865 м
Сярэднячэшскі край на карце
Часавы пояс CET (UTC+1, улетку UTC+2)
Код ISO 3166-2 CZ-ST
Код аўтам. нумароў S
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярэднячэшскі край (чэшск.: Středočeský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаная ў цэнтральнай часткі гістарычнай вобласці Багемія, не ўключаючы сталіцу Прагу. Тым не менш, органы кіравання Сярэднячэшскага края знаходзяцца ў Празе. Мяжуе на поўначы з Ліберацкім краем, на паўночным усходзе з Кралавеградзецкім краем, на ўсходзе з Пардубіцкім краем, на паўднёвым усходзе з краем Высачына, на поўдні з Паўднёвачэшскім краем, на паўднёвым захадзе з Пльзенскім краем і на паўночным захадзе з Усцецкім краем.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднячэшскі край размешчаны ў так званым «Багемскім катле». На поўначы і ўсходзе края мясцовасць раўнінная, на поўдні і паўднёвым захадзе распасціраюцца ўзгоркі. Самы высокі пункт — Ток (Tok) — 864 метраў над узроўнем мора, самы нізкі пункт знаходзіцца на беразе Лабы (Эльбы) у раёне Мельнік з вышынёй 153 метра над узроўнем мора. 61 % плошчы края заняты сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. На большай частцы тэрыторыі края, за выключэннем гарыстай мясцовасці на поўдні, урадлівыя чарназёмныя глебы з высокім утрыманнем перагною. У пагорыстай мясцовасці пераважаюць пясчаныя глебы. 28 % тэрыторыі края займаюць лясы. У той час як у паўночнай частцы рэгіёна лясы галоўным чынам былі высечаны, каб выкарыстаць зямлю для патрэб сельскай гаспадаркі, у даліне ракі Сазавы і ў Рожміталі захаваліся лясныя масівы.

Па тэрыторыі края працякаюць наступныя рэкі:

У Сярэднячэшскім краі, асабліва ў далінах рэк Влтавы і Лабы, досыць цёплы і спрыяльны для сельскай гаспадаркі клімат.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Край утвораны 1 ліпеня 1960 года законам рэспублікі Чэхаславакія № 36/1960 СЗ «Аб тэрытарыяльным падзеле дзяржавы», прынятым 11 красавіка 1960 года. З 1 студзеня 2000 года паралельна існуе аўтаномная адміністрацыйная адзінка з тымі ж назвай і тэрыторыяй. Сярэднячэшскі край пакрывае значную частку тэрыторыі Пражскага края, які існаваў у 19491960 гадах.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйная карта края

Край падзяляецца на 12 раёнаў.

Раён Насельніцтва,
чал. (2011)
Плошча,
км²
Бенешаў 95 459 1474,71
Бераўн 86 160 661,91
Кладна 158 799 719,61
Колін 96 001 743,57
Кутна-Гора 73 404 916,93
Мельнік 104 659 701,08
Млада-Болеслаў 123 659 1022,83
Німбурк 94 884 850,07
Прага-ўсход 157 146 754,91
Прага-захад 131 231 580,63
Пршыбрам 112 816 1692,05
Ракаўнік 54 993 896,3

Паводле перапісу насельніцтва 2011 года[1]:

Усяго Жанчын Мужчын
1 289 211
(100 %)
651 959
(50,57 %)
637 252
(49,43 %)

Найбольшую плошчу займае раён Пршыбрам (15 % ад плошчы края), меншы па плошчы — Прага-захад (5 % ад плошчы). Паводле даных за 2005 год у краі знаходзілася 1146 населеных пунктаў, большая частка з якіх — на тэрыторыі раёна Млада-Болеслаў (123), меншая — у раёне Мельнік (70).

У Сярэднячэшскім краі няма буйных мегаполісаў. 43 % усяго насельніцтва рэгіёна пражывае ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў меней 2000.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У краі развіта як сельская гаспадарка, так і прамысловая вытворчасць. Асноўным сельскагаспадарчым раёнам з’яўляецца даліна ракі Лабы, у якой вырошчваюць пшаніцу, цукровы бурак, гародніну, садавіну.

У Млада-Болеславе знаходзіцца завод па вытворчасці аўтамабіляў «Шкода» (чэшск.: Škoda). Акрамя таго, у краі маецца яшчэ некалькі буйных машынабудаўнічых прадпрыемстваў, прадпрыемствы хімічнай прамысловасці (чэшск.: Spolana), харчовая, паліграфічная прамысловасць, вытворчасць шкла і керамікі. У раёне Кладна ажыццяўляецца здабыча вуглю і вытворчасць сталі.

У рэгіёне таксама развіта сфера паслуг, гандаль, культура і спорт.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднячэшскі край нароўні з Прагай мае самую шчыльную транспартную сетку ў Чэхіі. Нароўні з аўтамабільным і чыгуначным транспартам вялікае значэнне мае рачное суднаходства. Прыкладна тры чвэрці ўсіх перавозак водным транспартам у краіне даводзяцца на долю Сярэднячэшскага края.

У наваколлях Прагі пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца прыгараднымі цягнікамі.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Сярэднячэшскага края размешчаны шэраг турыстычных славутасцей, у тым ліку помнікі культуры, прызнаныя сусветнай спадчынай ЮНЕСКА (у горадзе Кутна-Гора — Касцёл Святой Барбары, Влашскі Двор і Седлец). Папулярны сярод турыстаў таксама каралеўскі замак Карлштэйн, заснаваны чэшскім каралём і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Карлам IV. Акрамя таго, на тэрыторыі края знаходзяцца сярэдневяковыя замкі Кршываклат у наваколлях Ракаўніка, Чэскі-Штэрнберк, Конапіштэ (былая рэзідэнцыя эрцгерцага і спадчынніка аўстра-венгерскага прастола Франца Фердынанда), крэпасць Кокаржын каля горада Мельнік, замак Ланы.

У наваколлях Кршываклата размешчаны прыродны парк і біясферны запаведнік, ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі з’яўляюцца таксама прыродныя паркі Кокаржын, Чэскі-Крас і Чэскі-Рай.

На рэках Сазава, Бераўнка і Влтава размешчаны цэнтры воднага турызму.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]