Перайсці да зместу

Сярэдняе царства (Егіпет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэдняе царства
Дата заснавання / стварэння 2040 да н.э.[1]
Кантынент Афрыка
Краіна
Сталіца
Дата спынення існавання 1782 да н.э.[1]
Карта месцазнаходжання


Сярэдняе царства (Зямля)
Сярэдняе царства
Сярэдняе царства


Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярэдняе царства — эпоха ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 21—18 стст. да н.э., час праўлення XI, XII і XIII дынастый.

У часы XI дынастыі была адноўлена цэнтральная адміністрацыя, але сапраўднае развіццё Егіпта прыпала на перыяд XII дынастыі. У выніку рэформ вырас аўтарытэт фараона і была абмежавана незалежнасць намархаў, ліквідавана спадчыннасць службовых пасад; сталіца перанесена ў цэнтр Егіпта, побач з Фаюмскім аазісам, дзе былі праведзены вялікія меліярацыйныя работы.

Развіваўся замежны гандаль (з Крытам, Пунтам, Сірыяй, Малой Азіяй і Месапатаміяй), створана прафесійная армія, пабудавана сістэма ўмацаванняў ва ўсходняй частцы дэльты Ніла і ў ніжняй Нубіі. На гэты перыяд прыпадае росквіт літаратуры і мастацтва.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.ancient.eu/Middle_Kingdom_of_Egypt/ Праверана 12 сакавіка 2018.
  • Егіпет Старажытны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 369—374.