Сярэднянёманская нізіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сярэднянёманская нізіна (2001)
Сярэднянёманская нізіна (1977)

Сярэднянёманская нізіна знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, размешчана ўздоўж ракі Нёман.

Рэльеф тэрыторыі значна перапрацаваны і зменены эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі ў пасляледавіковы час. Тут існавалі вялікія прыледавіковыя азёры. Пад час паазерскага зледзянення было Скідзельскае прыледавіковае возера, пасля спуску якога Нёман атрымаў сцёк у Балтыйскае мора. Пры раставанні паазерскага ледавіка ўтварылася вялікае Сярэднянёманскае возера. Пры адступленні ледавіка ўзровень возера паніжаўся са 123 м да 115 м. У больш позні галацэнавы час сфарміравалася даліна р. Нёман, якая ў межах Сярэднянманскай нізіны мае эразійны ўрэз да 25—28 м.

Сучасны рэльеф Сярэднянёманскай нізіны — зандравая раўніна з двума ўзроўнямі (больш высокі 130—140 м прымыкае да Лідскай раўніны). Паверхня плоская, плоскаўзгорыстая, ускладнена тэрмакарставымі западзінамі, эолавымі формамі, невялікімі зарастаючымі азёрамі.

Захаваліся лясныя масівы: Гродзенская пушча, Катранская пушча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992.