Сясь
Сясь | |
---|---|
руск. Сясь | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 260 км |
Басейн | 7 330 км² |
Расход вады | 53 м³/с (за 27 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Валдайскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | за 4 км ад сяла Акулава |
• Вышыня | больш за 120 м |
• Каардынаты | 59°02′35,87″ пн. ш. 33°32′59,91″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ладажскае возера |
• Месцазнаходжанне | за 3 км ад горада Сясьстрой |
• Вышыня | 4,3 м |
• Каардынаты | 60°09′02,3″ пн. ш. 32°29′42,12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Наўгародская вобласць, Ленінградская вобласць |
Код у ДВР | 01040300112102000018037 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сясь (руск.: Сясь) — рака ў Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі.
Даўжыня ракі 260 км. Плошча вадазбору 7330 км². Сярэдні расход вады 53 м³/с за 27[1] км ад вусця (53,7 м³/с каля вёскі Яхнова[2]). Выток ракі знаходзіцца на Ціхвінскай градзе на заходнім схіле Валдайскага ўзвышша, за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад сяла Акулава (Любыцінскі раён Наўгародскай вобласці)[1]. Цячэ па Рускай раўніне, у т. л. па Прыільменскай нізіне. Упадае ў Волхаўскую губу Ладажскага возера за 3 км ад горада Сясьстрой (Волхаўскі раён Ленінградскай вобласці)[1]. Рэчышча шырынёй 40—70 м, у вусці — да 170 м[1]. У басейне Сясі больш за 1000 азёр агульнай плошчай 49,92 км²[2].
Рака пакрытая лёдам з лістапада па красавік. Часам рака замярзае ў снежні—студзені[1]. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 413. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Сясь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 463. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Сясь // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 156. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Сясь // Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ (руск.) / Под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 359. — 464 с. — 500 экз. — ISBN 5-86066-017-0.
- Сясь // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 426. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)