Сяўкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяўкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лоеўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сяўкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
4 ліпеня 1967
Дата скасавання 30 снежня 1927,
1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 457
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Сяўко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сяўкі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяражыцкага сельсавета.

Утвораны зноў 4 ліпеня 1967 года ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Сяўкі ў складзе 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі), якія ўваходзілі ў склад Бывалькаўскага сельсавета. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бывалькаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 457 чалавек[2], з іх 94,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,1 % — азербайджанцы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Сяўкі, вёскі Глушэц, Новая Лутава, Старая Лутава і пасёлак Майск.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.