Сёмая пяцігодка Беларускай ССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сёмы 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19611965 гады (апошнія 2 гады 6-й пяцігодкі было вырашана аб’яднаць з надыходзячай 7-й і распрацаваць 7-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі на 19591965 гады).

Планы[правіць | правіць зыходнік]

План прадугледжваў стварэнне ў Беларусі нафтаперапрацоўчай прамысловасці, умацаванне паліўна-энергетычнай базы, паскоранае развіццё хімічнай прамысловасці.

Вынікі пяцігодкі[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ём капітальных укладанняў за 10 гадоў быў у 3 разы большы, чым за папярэдняе дзесяцігоддзе. У канцы 1950 — сярэлзіне 1960-х г. у Беларускай ССР уведзены ў дзеянне 1-я чарга Васілевіцкай ДРЭССветлагорску), аўтамабільны завод у Жодзіне, калійны камбінат у Салігорску, нафтаперапрацоўчы завод у Полацку, пачалі даваць прадукцыю заводы Пінскі штучнай скуры, Лідскі па вытворчасці лакаў і фарбаў і інш. Апераджальнымі тэмпамі развіваліся прыборабудаванне і электроніка (за 19591965 гады выпуск электронікі і электрэтэхнічных вырабаў вырас у 5 разоў).

У паліўным балансе павялічылася доля нафты і прыроднага газу: пабудаваны газаправоды ДашаваМінск, ШчорсГомель, пачалася здабыча нафты на Рэчыцкім радовішчы. Па тэмпах развіцця сельская гаспадарка адставала ад іншых народна-гаспадарчых галін. Не заўсёды ўлічваліся мясцовыя ўмовы пры вытворчасці розных сельскагаспадарчых культур, вызначэнні структуры пасяўных плошчаў; не хапала будаўнічых матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, сельскагаспадарчай тэхнікі. У сакавіку 1965 года прыняты дадатковыя меры па ўмацаванні гэтай галіны эканомікі, у т.л. перабудавана сістэма падаткаабкладання калгасаў, уведзены новыя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, зніжаны цэны на трактары, аўтамабілі і сельскагаспадарчыя машыны, што накіроўваліся ў сельскую гаспадарку. Колькасць навуковых устаноў у Беларускай ССР павялічылася з 72 у 1955 годзе да 185 у 1965 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 22—23.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.