Перайсці да зместу

Сёмы сын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сёмы сынM:
англ.: The Seventh Son
Постар фільма
Жанры фэнтэзійны фільм[1][2] і прыгодніцкі фільм[1][2]
Рэжысёр
Прадзюсары Бэзіл Іванік
Томас Тул
Лаянел Уігрэм
На аснове The Spook's Apprentice[d]
Сцэнарысты Раман:
Джозеф Дылейні
Сюжэт:
Мэт Грынберг
Сцэнарый:
Чарлз Лівіт
Стывен Найт
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Dante Ferretti[d]
Кінакампанія Universal Pictures
Legendary Pictures
Працягласць 102 хв.
Бюджэт 120 млн. $
Зборы 60 500 000 $[5]
Краіны
Мова англійская
Год 5 сакавіка 2015[6], 25 снежня 2014[7][8] і 2014
IMDb ID 1121096
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сёмы сын» (англ.: Seventh Son) — фэнтэзійны фільм рэжысёра Сяргея Бадрова-старэйшага[9] па матывах рамана Джозефа Дылейні «Вучань ведзьмака» — першага з серыі «The Wardstone Chronicles». У галоўных ролях — Бен Барнс, Джэф Брыджэс і Джуліяна Мур. Прэм’ера адбылася 17 снежня 2014 года ў Францыі[10].

У часы далёкага мінулага было вызвалена зло, якое распаліла вайну паміж звышнатуральнымі сіламі і чалавецтвам. Майстар Грэгары (Джэф Брыджэс) — вядзьмак, які зняволіў злую магутную ведзьму Маці Малкін (Джуліяна Мур) дзясяткі гадоў назад. Але цяпер яна збегла і жадае адпомсціць. Сабраўшы сваіх паслядоўнікаў, Маці Малкін рыхтуецца абрынуць свой страшны гнеў на ўвесь свет. Толькі адно стаіць на яе шляху: Майстар Грэгары.

На смяротнай сустрэчы Грэгары сутыкаецца твар у твар са злом, якое, як ён заўсёды баяўся, калі-небудзь вернецца. Цяпер у яго ёсць час толькі да наступнай поўні, каб зрабіць тое, на што звычайна патрэбны гады: навучыць новага вучня Тома Уорда (Бен Барнс) — сёмага сына ваяваць з цёмнай магіяй, якая адрозніваецца ад любой іншай. Адзіная надзея чалавецтва ўскладзена на сёмага сына сёмага сына[11].

Здымкі пачаліся 19 сакавіка 2012 года і праходзілі ў Ванкуверы і Лос-Анджэлесе[19][20].

На ролю Тома Уорда разглядаліся Алекс Петыфер, Шайла Фернандэс, Сэм Клафлін, Калеб Лэндры Джонс і Джэймс Фрэшвіл[13][21][22]. Прэтэндэнткамі на ролю Эліс былі Джэніфер Лоўрэнс, Дыяна Агран, Імаджэн Путс і Фелісіці Джонс[21][22].

  1. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt1121096/ Праверана 11 красавіка 2016.
  2. 1 2 http://www.metacritic.com/movie/seventh-son Праверана 11 красавіка 2016.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www.bbfc.co.uk/releases/seventh-son-film-0 Праверана 11 красавіка 2016.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 студзеня 2016.
  5. ↑ Seventh Son (2015) (англ.). Box Office Mojo. Праверана 13 студзеня 2015.
  6. ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
  7. ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/166259/premierfilmek_forgalmi_adatai_2014.xlsx
  8. ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  9. ↑ Director draws spooky assignment at WB(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2010. Праверана 23 студзеня 2015.
  10. ↑ Seventh Son (2014) — Release info (англ.). Internet Movie Database. Праверана 23 мая 2024.
  11. ↑ Legendary | Seventh Son Архівавана 6 ліпеня 2013.
  12. ↑ 'Narnia' star Ben Barnes is WB’s 'Son'(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 23 студзеня 2015.
  13. 1 2 'Seventh Son' finds young leads(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2015. Праверана 23 студзеня 2015.
  14. ↑ Jeff Bridges to Play Exorcist in THE SEVENTH SON Архівавана 14 снежня 2013.
  15. ↑ Julianne Moore Joins Jeff Bridges in THE SEVENTH SON Архівавана 11 кастрычніка 2012.
  16. ↑ 'Game of Thrones' thesp joins 'Seventh Son'
  17. ↑ Olivia Williams Set To Star in Legendary Pictures’ ‘The Seventh Son’
  18. ↑ 'Steel' thesp Traue begets 'Seventh Son'
  19. ↑ ‘Seventh Son’ Begins Filming; Official Synopsis Released
  20. ↑ Seventh Son (2013) — Filming Locations
  21. 1 2 The Seventh Son Locks Cast, Title Архівавана 7 лютага 2011.
  22. 1 2 Young Hollywood lines up for 'Seventh Son'