Сёрэн Абю К’еркегор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сёрэн Абю К'еркегор)
Перайсці да: рух, знайсці
Сёрэн Абю К’еркегор
Kierkegaard.jpg
Імя пры нараджэнні:

дацк.: Søren Aabye Kierkegaard

Дата нараджэння

5 мая 1813(1813-05-05)[1][2][3][4]

Месца нараджэння

Капенгаген, Данія-Нарвегія[5]

Дата смерці

11 лістапада 1855(1855-11-11)[1][2][3][4] (42 гады)

Месца смерці

Капенгаген, Данія, Каралеўства Данія[5]

Месца пахавання

могілкі Асістэнс[d]

Краіна:

Flag of Denmark.svg Данія

Бацька:

Міхаэль Педэрсэн К’еркегор[d]

Муж:
Альма-матар:

Капенгагенскі ўніверсітэт

Подпіс:

подпіс

Лагатып Вікіцытатніка Сёрэн Абю К’еркегор у Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Сёрэн Абю К’еркегор у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Сёрэн Абю К’еркегор на Вікісховішчы

Сёрэн Абю К’еркегор[6], таксама Кіркегор (Soren Aabye Kierkegaard, 5 мая 1813, Капенгаген, Данія — 11 лістапада 1855) — дацкі філосаф, пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік. Папярэднік экзістэнцыялізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў філасофію і тэалогію ў Капенгагенскім універсітэце.

Аўтар прац «Страх і хваляванне» (1843), «Філасофскія крохі» (1844), «Стадыі жыццёвага шляху» (1845), «Хвароба да смерці» (1849) і інш. Сваё бачанне быцця чалавека сфармуляваў як рэалізацыю чалавечай суб’ектыўнасці, у якой асаблівая роля належыць такім паняццям, як «асоба», «свабода», «выбар», «страх», «адчай», «рашучасць» і інш. Існаванне чалавека разглядаў у трох тыпах экзістэнцыі: эстэтычнай, этычнай і рэлігійнай. 3 несувымернасці божага і чалавечага свету, веры і розуму выводзіў тэзіс пра бяссэнсавасць іх спалучэння, бо ўсякія спробы такога злучэння непазбежна вядуць да парадоксаў. У процівагу нямецкаму класічнаму ідэалізму (а дакладней, развіццю, якое надаў яму Гегель) настойваў на другаснасці рацыянальнасці і першаснасці чыстага існавання (экзістэнцыяльнасці), якое пасля пэўнага дыялектычнага шляху развіцця асобы павінна знайсці свой сэнс у веры. Творы С. К’еркегора вылучаюцца яскравасцю.

Філасофія яго стала папулярнай у ХХ ст. 3 узнікненнем экзістэнцыялізму набыла характар класічнай філасофскай літаратуры ў галіне ірацыяналістычных канцэпцый.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн.:БелЭн, 1999.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Soren Kierkegaard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Søren Kierkegaard // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Søren Kierkegaard // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 5,0 5,1 Кьеркегор Сёрен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Напісанне К’еркегор, а таксама Кіркегор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн.:БелЭн, 1999, С.238.