Сіба Кокан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіба Кокан
яп.: 司馬江漢
Фатаграфія
Дата нараджэння 1747[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1818(1818-11-19) ці 1818[3][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці картограф, мастак, мастак-гравёр, Rangaku scholar
Мастацкі кірунак Рангаку
Уплыў Sō Shiseki[d] і Maeno Ryōtaku[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіба Кокан (яп.: 司馬 江漢; народжаны Анда Кіхіра (яп.: 安藤吉次郎) ці Кацусабура(яп.: 勝三郎)); 1738 — 1818) — японскі мастак і гравёр перыяду Эда, вядомы пад псеўданімам Кокан за свае карціны ў стылі ёга  (англ.), што капіраваў жывапісныя галандскія стылі, метады і тэмы, а таксама за сваімі гравюрамі ў стылі ўкіё-э, якія ён ствараў пад імем Харушыге. Між гэтым ён адзначыўся падробкамі прац Судзукі Харунобу. Кажуць, што ён хваліўся сваёй здольнасцю імітаваць вялікага майстра так добра. Акрамя таго ён займаўся рангаку ў галіне астраноміі.

Як і многія іншыя мастакі перыяду Эда, Коканам выкарыстоўвалася вялікая разнастайнасць іншых імёнаў у розных кропках ў сваёй кар'еры, хоць «Сіба Кокан», «Сузукі Харушыге», і блізкія да іх варыяцыі з'яўляліся значна часцей.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сіба Кокан пачаў вучыцца маляванню ў 15-гадовым узросце ў школе Кано, у Кано Фурунобу[6], але пакінуў школу праз 6 гадоў. Пазней ён перайшоў у вучні да Судзукі Харунобу, асвоіў тэхніку ўкіё-э. Як пасля прыгадваў Кокан Сіба, пасля смерці настаўніка, ён працягваў выпускаць гравюры пад яго імем[6]. Сучасныя гісторыкі мастацтва адзначаюць адметны каліграфічны стыль подпісу фальшывага Харунобу, выкарыстанне перспектывы ў заходнім стылі і некалькі менш тонкія фігуры ў працах «Харунобе» (Кокана).

У канчатковым выніку, мастак прыняў імя Судзукі Харусігэ і працягваў працаваць у манеры Харунобу, малюючы прыгажунь. Самая вядомая серыя гравюр Кокана Сіба носіць назву «Снег, месяц і кветкі» і выпушчаная ў 1771 годзе[6]. Гэта вобразнае ўвасабленне прыгажосці часоў года, якія змяняюць адзін аднаго, а ў філасофскім сэнсе — прыгажосці наогул. Людзі і прырода — асноўная тэма гэтай вытанчанай, лірычна-вытанчанай серыі[6].

Мастак таксама адчуў уплыў Со Шысекі  (англ.). Нягледзячы на тое, што майстар валодаў самымі рознымі стылямі, ён таксама быў і вялікім наватарам, які асвойваў новыя тэхнікі і карыстаўся імі.

«Сустрэча Японіі, Кітая і Захаду»

Паступова магчымасці укіё-э перасталі задавальняць творчыя патрэбы мастака і ён стаў вывучаць кітайскі жывапіс з яго імкненнем да перадачы перспектывы і яркіх фарбаў. Далей Кокан Сіба зацікавіўся заходнім мастацтвам. Ён вывучаў яго па работах японскага мастака заходняга стылю Хірага Гэнай[6].

«Від на Мімегуры з ракі Суміда». Першая медная гравюра ў Японіі

Сіба Кокан нават жыў некаторы час у Нагасакі і, размаўляючы з галандцамі, вывучыў іх мову, каб мець магчымасць чытаць першакрыніцы і глыбей спасцігнуць прыёмы галандскага жывапісу. Так, ён вывучыў еўрапейскі спосаб гравіравання на меднай пласціне[6]. Кокан Сіба стаў першым японскім мастаком, які ў 1783 годзе першым выкарыстаў тэхніку глыбокага друку ў сваім творы пад назвай «Від на Мімегуры»[7].

Змяніўшы уласны стыль, ён прыняў новае імя, што праславіла яго, — Кокан Сіба. Ён стаў не толькі прыхільнікам новага стылю, але і заклікаў да глыбокага вывучэння еўрапейскіх навук і мастацтваў[6].

«Ракан  (руск.)»

Мастак не толькі выпусціў масу гравюр у новым стылі, але стаў пісаць алеем, выпускаць кнігі, якія папулярызуюць заходняе мастацтва[6].

Кокан жыў у Эда, быў вучнем рангаку ў дадатак да сваіх мастацкіх заняткаў і цікавіўся астраноміяй у прыватнасці. Праз гэта выдаў кнігу Каперніка з уласнымі ілюстрацыямі.

Таксама сустракаўся з галандскім паслом Хенрыкам Ромбергам  (англ.)[8].

Значэнне творчай і папулярызатарскай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Карта свету працы Сіба Кокана

Пачаўшы артыстычную кар'еру ў 15 гадоў, Кокан Сіба ператварыўся ў сапраўднага майстра і наватара, значна пашырыў гарызонты для сваіх паслядоўнікаў.

Карта свету працы Кокана Сіба, апублікаваная ў 1792 годзе ў двух рукапісных лістах, паказвае ў навакольных дыяграмах малюнкі Каперніка з Зямлёй, Сонцам і Месяцам.

Зноскі

  1. Shiba K?kan // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kokan // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1747 - 1818 // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  4. Shiba Kokan // RKDartists
  5. Japanse // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  6. а б в г д е ё ж Японская гравюра укиё-э: Кокан Сиба Архівавана 28 верасня 2017. (руск.)
  7. Schirokauer, Conrad (1989). «15». A Brief History of Chinese and Japanese Civilizations (2nd ed.). University of New York: Harcourt Brace Jovanovich, Publishers. ISBN 0-15-505569-0. pg. 380
  8. [http://magazine.sieboldhuis.org/custom/PDF/TNJR_v1_2_2010_van_Gulik_Verschuivende_Perspectieven.pdf Verschuivende Perspectieven Willem van Gulik]