Сібеліус (цягнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сібеліус, цягнік)
Jump to navigation Jump to search
Вагон цягніка. Фінляндскі вакзал. Санкт-Пецярбург

Сібеліус (фінск.: Sibelius) — пасажырскі цягнік Фінскай чыгункі, які курсіраваў па маршруце Хельсінкі — Санкт-Пецярбург (фірменны пасажырскі цягнік № 35/36 «Сібеліус» паводле расійскай класіфікацыі) з 30 мая 1992 года да 11 снежня 2010 года. Заменены на фірменныя хуткасныя цягнікі «Алегра».

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Назву цягнік атрымаў у гонар фінскага кампазітара Яна Сібеліуса.

У першы рэйс цягнік адправіўся 30 мая 1992 года.

З 2003 па 2006 гг. цягнік адпраўляўся з Ладажскага вакзала Санкт-Пецярбурга. У астатні час — з Фінляндскага.

Час у дарозе — каля шасці гадзін па стане на 2008 год. Адпраўляецца штодня, акрамя 24 і 25 снежня. Кошт праезду — ад 50 еўра. Існуе магчымасць набыцця абанемента.

Маршрут цягнікі: Фінляндскі вакзалВыбарг • Вайнікала • Коўвола • Лахці • Цікурыла • Пасіла • Хельсінкі


Шаблон:Фірмовыя цягнікі Кастрычніцкай чыгункі