Перайсці да зместу

Сівуч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сівуч
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eumetopias jubatus Schreber, 1776

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180625
NCBI  34886

Сіву́ч[1] (Eumetopias jubatus) — від млекакормячых жывёл, адзіны сучасны прадстаўнік роду Сівучы (Eumetopias) сямейства вушастых цюленяў.

Даўжыня цела сівучаў да 3,5 м. Важаць да 800[1] (1000) кг. Пыса, шыя і плечавы пояс масіўныя, ласты доўгія і шырокія. Дарослыя самцы маюць грыву. Афарбоўка рыжая летам і бурая зімой.

Рацыён паўночнага марскога льва складаецца з рыбы, галаваногіх малюскаў і ракападобных. Паляванне на малюскаў адбываецца на дне, жывёла здольная ныраць на глыбіню 227 м. Палюе на рыбныя касякі. Акрамя таго, самцы могуць нападаць на дзіцянят звычайных цюленяў і марскіх коцікаў, якія знаходзяцца на лежні.[2]

Пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна ад поўначы Японіі да Каліфорніі, уключаючы Ахоцкае і Берынгава моры. Ахоўваецца ў Расіі, ЗША і Японіі. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў вясной і летам. Самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Нараджаюць адно дзіцяня. Кормяцца рыбай, малюскамі і іншымі марскімі жывёламі.

  1. 1 2 БелЭн 2002.
  2. Маринин, Александр (2019-11-18). Северный морской лев. OPrirode(руск.).