Сівэрс
Выгляд
| Сівэрс | |
|---|---|
| лат.: Sivers | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 159,4 м |
| Даўжыня |
|
| Плошча | 17,59 км² |
| Найбольшая глыбіня | 24,5 м |
| Гідралогія | |
| Празрыстасць | до 3 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Сівэрс[1] — дзявятае па велічыні возера ў Латвіі. Размешчана ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёр, недалёка ад мяжы з Беларуссю. Плошча паверхні каля 17,5 км². Максімальная глыбіня дасягае 24,5 м. На возеры 26 астравоў агульнай плошчай 53,1 га, самы буйны з іх — Ліела (25,1 га). Іншыя буйныя астравы: Шкерша (3,9 га), Ліепая (3,6 га). Сістэмай маленькіх рэчак Сівэрс злучана з возерам Дрыдзіс. Берагі параслі густым трыснягом, асабліва ўсходняя частка возера. Дно пераважна глеістае, з перападамі глыбінь і водмелямі.
Зноскі
- ↑ Латышскае e перадаецца як э на пачатку слова і пасля большасці зычных, як е пасля ķ, ļ, ņ, ģ. Гл. СПОСАБЫ І ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ І ТЭРМІНАЎ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
