Сігневічы (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сігневіцкая гміна)
Сігневічы
польск.: Gmina Siechniewicze
Краіна
Уваходзіць у Пружанскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Сігневічы
Дата ўтварэння 1932
Дата скасавання 1939

Гміна Сігневічы (польск.: Gmina Siechniewicze) – колішняя вясковая гміна, якая існавала ў 19321939 гадах у Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Сігневічах[1].

Гміна Сігневічы была ўтворана ў Пружанскім павеце ў Палескім ваяводстве 1 красавіка 1932 года з тэрыторыі скасаванай гміны Міжлессе, адначасова ёй перададзены часткі тэрыторый скасаваных гмін Бяроза-Картузская і Равяцічы[2].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej - podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  2. Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109