Перайсці да зместу

Сігрыд Анегін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сігрыд Анегін
ням.: Lilly Hoffmann
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1889(1889-06-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1943(1943-06-16)[1] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Agnes Elisabeth Overbeck[d] і Fritz Penzoldt[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Lilli Lehmann[d] і Margarethe Siems[d]
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас dramatic contralto[d]
Інструменты вакал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сігрыд Анегін, таксама Зігрыд Анегін (шведск.: Sigrid Onégin; народжаная Лізавета Эльфрыда Эмілія Сігрыд Хофман; 1 чэрвеня 1889, Стакгольм, Швецыя — 16 чэрвеня 1943, Мальяза, кантон Тычына, Швейцарыя) — шведская оперная спявачка (кантральта).

Бацька — немец, маці — францужанка. Вучылася вакалу ў Франкфурце, Мюнхене, Мілане. Дэбютавала ў Штутгарцкай оперы ў партыі Кармэн ў 1912 годзе пад імем Лілі Хофман. У 1919—1922 гадах спявала ў Баварскай оперы ў Мюнхене, у 1922—1926 — у Метраполітэн-оперы, у 1926—1931 — Гарадской оперы Берліна, не раз удзельнічала ў Зальцбургскім і Байройцкім фестывалях.

Вядомая выкананнем вядучых партый у операх Вагнера, была першай выканаўцай невялікай партыі Дрыяды ў оперы Рыхарда Штрауса «Арыядна на Наксасе». Прозвішча Анегін спявачка ўзяла пасля 1913 года, калі пабралася шлюбам з баронам Яўгенам Барысавічам Анегіным.

Зноскі

  • Penzoldt Fr. Alt-Rhapsodie: Sigrid Onégin, Leben und Werk. Neustadt an der Aisch: Degener, 1953