Сігурд II Харальдсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сігурд II
Sigurðr Haraldsson; Sigurd Munn
Сігурд II
Кароль Нарвегіі
1136 — 1155
Папярэднік: Харальд IV Гілі
Пераемнік: Інгэ I Гарбаты і Эйстэйн II Харальдсан
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1133(1133)
Смерць: 10.06.1155 (ці 6 лютага 1155)
Берген
Пахаванне: Бергенскі сабор
Род: Інглінгі (дынастыя Гілі)
Бацька: Харальд IV
Маці: Тора Гутармсдоцір
Дзеці: Хокан II Шыракаплечы, Сігурд Выхаванец Маркуса, Sverre of Norway[d] і Cecilia Sigurdsdatter[d]
Сігурд Мун і яго людзі. Малюнак В. Ветлесена, 1899 год.

Сігурд II Харальдсан, вядомы таксама як Сігурд Мун (стар.-ісл. Sigurðr Haraldsson; 1133 — 10 чэрвеня 1155) — кароль Нарвегіі з 1136 па 1155 гады. Сын Харальда IV Гілі і яго палюбоўніцы Торы Гутармсдоцір (Þóra Guthormsdóttir). Мянушка Мун (Munn) на старажытнаісландскай азначае «рот». Кіраваў сумесна з братамі, Інгэ I і Эйстэйнам II. Кіраўнікі эпохі грамадзянскіх войнаў у Нарвегіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Сігурд II выхоўваўся сваім дзедам Гутармам у Трондэлагу. У 1136 годзе, калі Сігурдам Слембэ быў забіты яго бацька Харальд Гілі, Сігурд разам са сваім братам Інгэ былі абвешчаны каралямі Нарвегіі. Першыя гады іх кіравання прайшлі ў барацьбе з прэтэндэнтамі на прастол, Сігурдам Слембэ і Магнусам Сляпым. У 1139 годзе ў бітве каля Шэрага Вострава войскі прэтэндэнтаў былі разбіты.

Пасля гэтага на кароткі перыяд наступіў мір. У перыяд маленства Інгэ і Сігурда вакол іх склалася кліка нарвежскай знаці, якая выконвала ролю саветнікаў і фактычных кіраўнікоў дзяржавы. У 1142 годзе з Шатландыі прыбыў Эйстэйн II Харальдсан, які абвясціў сябе незаконнанароджаным сынам Харальда IV. З гэтага часу Эйстэйн становіцца сукіраўніком Нарвегіі разам з Інгэ і Сігурдам.

У 1152 годзе ў Нарвегію прыбыла папская дэлегацыя на чале з Нікаласам Брейкспірам (будучым Папам Адрыянам IV). Ён стаў папскім легатам у Скандынавіі і кіраваў стварэннем незалежнага нарвежскага архібіскупства з кафедрай у Нідарасе (Тронхейме).

Новы віток грамадзянскай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Калі Інгэ і Сігурд выраслі, а іх ранейшыя саветнікі адышлі ад спраў, каралі-суправіцелі пачалі дзяліць уладу. Успыхнула барацьба паміж братамі. У 1155 годзе трое братоў з'ехаліся ў Бергене, дзе Інгэ I абвінаваціў Сігурда і Эйстэйна ў падрыхтоўцы звяржэння яго з трона. Сігурд абвергнуў абвінавачанні. Пасля гэтага маці Інгэ, каралева Інгрыд і яе галоўны саветнік Грэгорыус Дагсан, пераканалі Інгэ ісці вайной на Сігурда. Дом Сігурда Муна быў узяты ў аблогу, і 10 чэрвеня (паводле іншых крыніц, раней — 6 лютага) 1155 года ён быў забіты. Цела Сігурда было пахавана ў старым саборы Бергена.

Забойства Сігурда не азначала канец грамадзянскай вайны, насупраць, пачалася яе яшчэ больш разлютаваная фаза. Прычыны, па якіх пачалася вайна паміж братамі, невядомыя. Паводле адных звестак (сагі), яны сапраўды былі выкліканы жаданнем Сігурда і Эйстэйна зрынуць Інгэ з прастола, паводле іншых — былі выкліканы агрэсіўнымі дзеяннямі і амбіцыямі з боку менавіта Інгэ I. У цэлым, «Сага пра сыноў Харальда Гілі» стварае даволі негатыўны вобраз і Сігурда, і Эйстэйна[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У Сігурда Муна быў шэраг незаконнанароджаных сыноў:

  • Хокан II Шыракаплечы (1147—1162). Сын Сігурда і Торы. Абвешчаны суправіцелем Інгэ I пасля гібелі Эйстэйна II у 1157 годзе. Быў забіты ў 1162 годзе Эрлінгам Скаке, пасля чаго сын Эрлінга Магнус V стаў каралём Нарвегіі.
  • Сігурд Выхаванец Маркуса (1155—1163). Абвешчаны спадчыннікам брата, Хокана II, у 1162 годзе. Але да ўлады той не прыйшоў, ён быў схоплены і забіты ў 1163 годзе.
  • Харальд Сігурдсан (пам. у 1170-я гады). Сын Сігурда і Крысціны Сігурдсдоцір. Быў забіты прыхільнікамі Магнуса V.
  • Сесілія. Выйшла замуж за Борда Гутармсана. Маці караля Інгэ II.

Спрэчныя нашчадкі:

  • Сверыр Сігурдсан (1145/1151—1202). Абвясціў сябе незаконнанароджаным сынам Сігурда Муна і Гунхільд. У 1184 годзе захапіў нарвежскі прастол і кіраваў да 1202 года. Паходжання Сверыра дагэтуль дакладна не ўсталявана і аспрэчваецца гісторыкамі.
  • Эрык Сігурдсан. Зроблены ярлам Сверырам Сігурдсанам. Яго паходжанне таксама дакладна не ўсталявана.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]