Сігізмунд Францавіч Наўроцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сігізмунд Францавіч Наўроцкі
Дата нараджэння: 4 красавіка 1903(1903-04-04)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 верасня 1976(1976-09-15) (73 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: кінарэжысёр
Узнагароды:
медаль «За працоўную доблесць»
IMDb: nm0623152

Сігізмунд Францавіч Наўроцкі (4 красавіка 1903, Варшава15 верасня 1976, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі рэжысëр, сцэнарыст. Член Саюза кінематаграфістаў Украінскай ССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 годзе скончыў магілёўскія курсы кіраўнікоў самадзейнасці, у 1932 — юрыдычны факультэт Беларускага ўніверсітэта, у 1934 — рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Некаторы час працаваў пракурорам у Мінску. У 1934—1941 працаваў асістэнтам рэжысëра, рэжысëрам ігравога і навукова-папулярнага кіно на кінастудыі «Ленфільм», «Белдзяржкіно», затым у 1941—1943 — на Цэнтральнай Аб'яднанай кінастудыі мастацкіх фільмаў — ЦАКС у Алма-Аце. З 1944 — рэжысëр Кіеўскай кінастудыі.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1937 — Дняпро ў агні (сурэжысёрам)
  • 1939 — «Вогненныя гады» (другі рэжысёр)
  • 1941 — Сям'я Януш («Жніво»)
  • 1945 — Зігмунд Коласаўскі (сумесна з Б. М. Дмахоўскім)
  • 1954 — «Асілак» ідзе ў Марто (сумесна з А. В. Брунчугіным),
  • 1957 — Крутыя прыступкі

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кино и время. Вып. 3-й. Режиссеры советского художественного кино. М., 1963. — С.190;
  • Навроцкий Сигизмунд Францевич. Кино: Энциклопедический словарь/Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.- М.: Сов. энциклопедия, 1987.- 640 с., 96 л. ил.