Сідар Васілевіч Копаць
Сідар Васілевіч Копаць | |
---|---|
![]() Крое III, герб уласны роду Копцяў | |
|
|
Смерць | май 1531 |
Род | Копці |
Бацька | Васіль Іванавіч Копаць[d] |
Жонка | Марыя Канстанцінаўна Крошынская[d] |
Дзеці | Васіль Копаць[d] і Фядота з Копцяў[d] |
Дзейнасць | дзяржаўны служачы |
Сідар Васілевіч Копаць, Копаць Васілевіч (2-я палова XV ст. — май 1531) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (?—1531). Адначасова маршалак гаспадарскі (1520—1531). Тым жа часам намеснік жыжморскі (1510—1514), перавальскі (1516—1531), медніцкі (1526—1531), дзяржаўца дарсунішскі (1520-я — 1531).[1]
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З роду смаленскіх баяр Копцяў, сын пісара гаспадарскага Васіля Копця. З імем Сідар згадваецца толькі ў дакументах ужо 1560—1570-х гадоў. Вядомы з 1501 года калі прасіў вялікага князя Аляксандра пацвердзіць свае смаленскія маёнткі праз кражу дакументаў на іх. Прыкладна з 1506 года служыў у Канцылярыі. Пры двары пана Копця Васілевіча цанілі як дасведчанага канцылярыста і рэдка адпускалі па справах недатычных дзейнасці Канцылярыі. Толькі аднойчы ў 1511 годзе ён накіраваны гаспадаром паслом да Паноў-Рады.[2]
На Попіс 1528 года ставіў 38 «коней», то бок валодаў агулам 304 службамі сялян. Сам пан Копаць Васілевіч быў адным з кіраўнікоў складання гэтага Попісу, апошняй з найбольш значных яго прац у Канцылярыі.[3]
Свой галоўны маёнтак Вейсяі атрымаў у 1516 годзе ад гаспадара абменам на Гошчава Слонімскага павета. Ажаніўся позна з маладой княжной Крошынскай, яна перажыла яго на 40 гадоў, пасагам былі 30 службаў сяла Дубна Гарадзенскага павета. Таксама пану Копцю Васілевічу належалі сёлы Аполле[pl] і Русілы[pl] Берасцейскага павета і сяло Дзебрава Лідскага павета.[1]
Дачка Раіна была ў шлюбе з кн. Янам Васілевічам Палубінскім.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Груша А. І., Спірыдонаў М. Ф., Вайтовіч М. А. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1 / рэдкал.: Г. Я. Галенчанка (адк. рэд.) і інш. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — 444 с.