Сідні Джылкрыст Томас
| Сідні Джылкрыст Томас | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | вынаходнік, металург, хімік |
| Дата нараджэння | 16 красавіка 1850[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 лютага 1885[1] (34 гады) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
Сідні Джылкрыст То́мас[2] (англ.: Sidney Gilchrist Thomas; 16 красавіка 1850[1], Лондан — 1 лютага 1885[1], Парыж) — англійскі металург і вынаходнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Лондане. Вучыўся каледжы, але з-за цяжкага матэрыяльнага становішча быў вымушаны пакінуць вучобу. Працаваў памочнікам настаўніка, канторскім работнікам у судзе. Вечарамі вывучаў хімію і металургію ў Каралеўскай горнай школе. Займаўся вырашэннем праблемы перапрацоўкі фасфарыстага чыгуну ў канвертары і ў 1878[2][3] годзе пры ўдзеле стрыечнага брата П. Джылкрыста распрацаваў тамасаўскі працэс, на які ў 1877—1882[3] гадах атрымаў шэраг патэнтаў. Прадбачыў, што атрыманыя ў выніку распрацаванага ім працэсу шлакі з высокім утрыманнем фосфару магчыма выкарыстоўваць у якасці мінеральнага ўгнаення.

Памёр С. Д. Томас у Парыжы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Sidney Gilchrist Thomas // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 БелЭн 2002.
- 1 2 ВСЭ 1977.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- То́мас Сідні Джылкрыст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 484. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́мас Сидни Джилкрист // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 60. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- То́мас Сідні Джілкріст // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 295. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)