Сідні Полак
Сідні Полак | |
---|---|
англ.: Sydney Pollack | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1934[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 2008[5][1][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінапрадзюсар, акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, тэлерэжысёр, кінарэжысёр, лётчык, характарны акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001628 |
![]() |
Сідні По́лак (англ.: Sydney Pollack; 1 ліпеня 1934, Лафает — 26 мая 2008, Лос-Анджэлес) — амерыканскі кінарэжысёр, акцёр і прадзюсар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і яўрэйскіх эмігрантаў з Адэсы. У 1950-х гадах вучыўся ў тэатральнай школе «Neighborhood Playhouse School of the Theater» у Сенфарда Мейснера. Пасля службы ў арміі (1957—1958) граў у спектаклях на Брадвеі, у тэлеп'есах, выкладаў акцёрскае майстэрства. Быў пастаноўшчыкам тэлеп'есаў і телесерыялаў. Першай рэжысёрскай працай быў фільм «Тонкая нітка» (1965).
Шырокую вядомасць як рэжысёр атрымаў дзякуючы экранізацыі рамана Х. Маккоя «Загнаных канёў прыстрэльваюць, ці не праўда?» аб танцавальным марафоне часоў «Вялікай дэпрэсіі» ЗША ў 1930-я гады. У фільме сыгралі Джэйн Фонда і Гіг Янг, які атрымаў прэмію «Оскар» у намінацыі «Лепшы акцёр другога плана».
У 1973 годзе зняў драму «Такімі мы былі», дзе гулялі Барбра Стрэйзанд і Роберт Рэдфард. Іншыя вядомыя працы ў 1970-х гадах — фільм «Якудза» і палітычны трылер «Тры дні Кондара». Атрымаў «Оскар» за драму «З Афрыкі» (1985) і намінацыю за камедыю «Тутсі» (1982).
У 1993 годзе зняў трылер «Фірма» (Том Круз) па рамане Джона Грышэма. Фільм «Сабрына» (Харысан Форд) раскрытыкаваўся і праваліўся ў пракаце. У 1990-х гадах заняўся прадзюсаваннем. Здымаўся ў фільмах — «Мужы і жонкі» Вудзі Алена, «З шырока заплюшчанымі вачыма» Стэнлі Кубрыка.
Сыдні Полак сышоў з жыцця 26 мая 2008 года ва ўзросце 73 год у Лос-Анджэлесе. СМІ паведамляюць, што Полак пакутваў анкалагічным захворваннем[7].
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118898744 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Sydney Pollack // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.sfgate.com/news/article/Prolific-director-known-for-A-list-casts-3212609.php Праверана 24 снежня 2021.
- ↑ http://www.nytimes.com/2008/05/26/movies/26cnd-pollack.html?_r=1&hp&oref=slogin
- ↑ LIBRIS — 2008. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Памёр Сідні Полак // Радыё Свабода, 27 мая 2008
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сідні Полак