Сідхартха (раман)
Сідхартха | |
---|---|
ням.: Siddhartha | |
| |
Жанр | philosophical novel[d] і developmental novel[d] |
Аўтар | Герман Гесэ |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата напісання | 1922 |
Дата першай публікацыі | 1922 |
Колькасць старонак | 152 |
Папярэдні | Klingsor's Last Summer[d] |
![]() |
«Сідхартха» (ням.: Siddhartha) — раман пісьменніка Германа Гесэ, упершыню апублікаваны ў 1922 годзе. На беларускай мове ўпершыню выдадзены ў перакладзе А.Арашонка ў 2007 годзе[1].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне кнігі адбываецца ў старажытнай Індыі. У рамане апісваецца жыццё брахмана Сідхартхі ад дзяцінства да смерці, яго пошукі сябе і духоўны рост. Галоўны герой паслядоўна праходзіць этапы вучобы ў бацькоўскім доме, падарожжа з аскетамі-саманамі, зносіны з Будай, знаёмства з гетэрай Камалай і багатага жыцця сярод простых людзей, адмовы ад мірскіх дабротаў і дажывання да старасці. Рака, дзе ён працуе паромшчыкам і нарэшце знаходзіць гармонію ў жыцці.
Дзеючыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сідхартха — галоўны герой, брахман
- Гавінда — паслядоўнік Буды
- Бацька Сідхартхі
- Саманы — вандроўныя паслядоўнікі жорсткага аскетызму, якія вучаць Сідхартху, што ўтаймаванне сваіх жаданняў вядзе да прасвятлення
- Гаўтама — Буда, вучэнне якога адмаўляе галоўны герой
- Камала — куртызанка, якая вучыць Сідхартху мастацтву пачуццёвага задавальнення, маці яго сына
- Камасвамі — гандляр, які вучыць галоўнага героя зарабляць грошы
- Вазудэва — паромшчык, духоўны настаўнік Сідхартхі
- Малады Сідхартха — сын Сідхартхі і Камалы, які некаторы час жыве з бацькам
Экранізацыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1972 годзе раман быў экранізаваны пад назвай «Siddhartha». Рэжысёрам фільма выступіў малавядомы амерыканскі рэжысёр Конрад Рукс. Здымкі праходзілі ў Індыі. Галоўную ролю выканаў Шашы Капур. Нягледзячы на тое, што фільм атрымаў прыязныя водгукі крытыкаў, ён не меў камерцыйнага поспеху.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; пер. з ням. мовы. А. Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 100 с. ISBN 978-985-6800-36-1