Сіды-Бель-Абес
Выгляд
Горад
Сіды-Бель-Абес
سيدي بلعباس
| ||||||||||||||||||||||
Сі́ды-Бель-Абе́с[1] (араб. سيدي بلعباس) — горад на паўночным захадзе Алжыра, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі і акругі. Насельніцтва — 200 000 чал. (па ацэнцы 2005 года).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сіды-Бель-Абес быў заснаваны французскімі каланістамі ў 1843 годзе як ваенны форт. Жылыя кварталы пачалі з’яўляцца ў 1849 годзе. На працягу другой паловы XIX і першай траціны XX стагоддзяў Сіды-Бель-Абес заставаўся невялікім горадам. У 1930-х гадах старыя сцены крэпасці былі разбураны, а на іх месцы пабудаваныя шырокія бульвары і плошчы. З 1962 года Сіды-Бель-Абес — у складзе незалежнага Алжыра.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сіды-Бель-Абес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 370. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сіды-Бель-Абес на Вікісховішчы |