Сідэрыт
Выгляд
| Сідэрыт | |
|---|---|
| | |
| Формула | FeCO3 |
| Статус IMA | approved mineral and/or valid name (A)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Жаўтавата-карычневы, карычневы, шэры, жаўтавата-шэры, зелянява-шэры |
| Колер рысы | Белая |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Напаўпразрысты |
| Цвёрдасць | 3,5—4,5 |
| Спайнасць | Дасканалая |
| Шчыльнасць | 3,96 г/см³ |
| Сінгонія | Трыганальная |
Сідэры́т[2], карбанат жалеза, жалезны шпат[2], (ад стар.-грэч.: σίδηρος — железо) FeCO3 — мінерал асадкавага паходжання бурага колеру, раствараецца ў мінеральных кіслотах. Пры акісленні пераходзіць у буры жалязняк. Важная руда для атрымання жалеза, бо ў складзе да 48 % жалеза і няма серы і фосфару. Агрэгаты зярністыя, зямлістыя, шчыльныя, часам у шарападобных канкрэцыях.
Паходжанне: гідратэрмальнае — сустракаецца ў поліметалічных радовішчах як жыльны мінерал. Лёгка выветрываецца да ліманіта. Радовішчы маюцца ў Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сідэрыт, жалезны шпат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 371. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сідэрыт у базе webmineral.com (англ.)