Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў
Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў | |
---|---|
італ.: Università per stranieri di Siena | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | італ.: Università per stranieri di Siena |
Заснаваны | 1917 |
Размяшчэнне | Сіена |
Сайт | unistrasi.it |
![]() |
Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў (італ.: Università per stranieri di Siena) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Сіена.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт успадкаваў шматвекавую традыцыю выкладання італьянскай мовы, якая ў горадзе Сіена пачалася яшчэ ў 1588 годзе з заснавання першай адмысловай кафедры ў Таскане, створанай вялікім герцагам Фердынанда I для падтрымкі нямецкіх студэнтаў, якія вучыліся ў горадзе.
Сёння ўніверсітэт займаецца выкладаннем і распаўсюджваннем італьянскай мовы і культуры, вывучэннем італьянскай мовы ў кантакце з іншымі мовамі і падрыхтоўкай выкладчыкаў італьянскай мовы як замежнай. Надае ступені бакалаўра, магістра і доктара. Ён таксама арганізуе курсы італьянскай мовы і культуры для замежных студэнтаў.
Сядзіба ВНУ, перанесеная ў 2008 годзе з гістарычнага будынка на Віа-дзі-Пантанета ў сучасны будынак, размешчана недалёка ад чыгуначнага вакзала Сіены. Разам з аўдыторыямі і адміністрацыйнымі офісамі тут размяшчаецца і бібліятэка.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы