Перайсці да зместу

Сізіф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сізіф
стар.-грэч.: Σίσυφος
Сізіф, Тыцыян
Сізіф, Тыцыян
Пол мужчынскі пол
Бацька Эол[d][1][2]
Маці Энарэта[d]
Браты і сёстры Perieres[d]
Жонка Меропа[d] і Tyro[d]
Дзеці Ornytion[d], Metapontos[d], Глаўк[d], Thersander[d] і Almus[d]
У іншых культурах Wu Gang[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сізі́ф або Сісі́ф (стар.-грэч.: Σίσυφος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі будаўнік і цар Карынфа, пасля смерці (у Аідзе) прысуджаны багамі закочваць на гару цяжкі камень, які, ледзь дасягнуўшы вяршыні, кожны раз каціўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфавы камень», якія азначаюць цяжкую, бясконцую, дарэмную і безвыніковую працу і пакуты. Паводле Гамера – хітры, заганны і карыслівы чалавек, які першым сярод элінаў скарыстаўся хітрасцю і ашуканствам.

Сізіф быў заснавальнікам і першым царом Эфіры (лічыцца, што гэта першапачатковая назва Карынфа)[3]. Паводле Паўсанія, як цар, ён заснаваў Істмійскія гульні ў гонар Мелікерта, чыё цела было вынесена на бераг Істма дэльфінам[4]. У фрагменце Піндара ён засноўвае Гульні (у гонар Мелікерта) указаннем групы німф[5].

Канфлікт з Салманеем

[правіць | правіць зыходнік]

Сізіф і яго брат Салманей былі вядомыя сваёй нянавісцю адзін да аднога, і Сізіф кансультаваўся з Дэльфійскім аракулам наконт таго, як забіць Салманея без сур’ёзных наступстваў для сябе. Пачынаючы з Гамера, Сізіф славіўся як найхітрэйшы з людзей. Ён спакусіў дачку Салманея Тыро ў адной са сваіх змоў з мэтай забіць Салманея, але Тыро забіла іх дзяцей, калі даведалася, што Сізіф планаваў выкарыстаць іх, каб у выніку скінуць яе бацьку.

Спробы ашукаць смерць

[правіць | правіць зыходнік]

Сізіф выдаў адзін з сакрэтаў Зеўса, раскрыўшы месцазнаходжанне Эгіны яе бацьку, рачному богу Асопу, у абмен на стварэнне крыніцы на акропалі Карынфа[3].

Зеўс загадаў Танатасу закаваць Сізіфа ў Тартары. Але Сізіф адчуў яго набліжэнне і скарыстаўся магчымасцю, каб самому закаваць Танатаса. Калі Танатас быў скаваны моцнымі ланцугамі, на Зямлі ніхто не паміраў, што выклікала абурэнне. Арэс, бог вайны, магчыма, раздражнены тым, што яго бітвы сталі менш цікавымі, бо яго праціўнікі не паміралі, умяшаўся і вызваліў Танатаса, дазволіўшы смерці здарацца зноў, і перадаў яму Сізіфа[6].

У некаторых версіях закаваць Сізіфа быў пасланы Аід, але быў закаваны сам. Пакуль Аід заставаўся ў пастцы, ніхто не мог памерці. У выніку багам не рабіліся ахвяры, а старыя і хворыя пакутавалі. Багі нарэшце пагразілі зрабіць жыццё Сізіфа настолькі няшчасным, што ён сам пажадае смерці. Тады ў яго не засталося іншага выбару, акрамя як вызваліць Аіда[7].

Перад смерцю Сізіф загадаў сваёй жонцы выкінуць яго аголенае цела пасярод грамадскага пляца (нібыта як выпрабаванне любові жонкі да яго). Гэта прывяло да таго, што Сізіф апынуўся на берагах ракі Стыкс, калі быў дастаўлены ў падземны свет. Скардзячыся Аіду або Персефоне, што гэта знак непавагі жонкі да яго, Сізіф пераканаў дазволіць яму вярнуцца ў верхні свет, каб адчытаць сваю жонку за тое, што яна не пахавала яго цела і не зладзіла належнае пахаванне, як павінна рабіць жонка, каторая кахае[8]. Але вярнуўшыся ў свет жывых, Сізіф адмовіўся вяртацца ў падземны свет. Ён вярнуўся праз шмат гадоў альбо праз смерць ад старасці, альбо быў гвалтоўна вернуты туды Гермесам[9].

У іншай версіі міфа Сізіф ашукаў Персефону, сказаўшы, што яго даставілі ў Тартар памылкова, і яна загадала яго адпусціць[10].

У «Філактэце» Сафокла ёсць спасылка на бацьку Адысея (паводле чутак, ім быў Сізіф, а не Лаэрт, якога мы ведаем як бацьку паводле «Адысеі»), які вярнуўся з мёртвых. Эўрыпід у п’есе «Цыклоп» таксама называе Сізіфа бацькам Адысея.

Пакаранне ў падземным свеце

[правіць | правіць зыходнік]

У пакаранне за яго злачынствы Аід прымусіў Сізіфа бясконца каціць велізарны валун на круты пагорак у Тартары[3][11][12]. Гэтая знясільваючая кара была прызначана Сізіфу праз яго ганарыстае перакананне, што яго розум перасягае розум самога Зеўса. Аід адпаведна праявіў уласную хітрасць, зачараваўшы валун так, што ён адкочваўся ад Сізіфа, перш чым той дасягаў вяршыні, што асудзіла Сізіфа на вечнасць марных намаганняў і бясконцага расчаравання. Такім чынам, бяссэнсавая або бясконцая дзейнасць часам называецца «сізіфавай». Сізіф быў папулярным сюжэтам у старажытных аўтараў і быў намаляваны мастаком Палігнатам на сценах Лесхі ў Дэльфах[13].

Інтэрпрэтацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Сізіф як сімвал працягу бессэнсоўнай вайны. Ёган Фогель: Meditationes emblematicae de restaurata pace Germaniae, 1649

Паводле сонечнай тэорыі, цар Сізіф — гэта сонечны дыск, які кожны дзень падымаецца на ўсходзе, а пасля апускаецца на захадзе[14]. Іншыя даследчыкі разглядаюць яго як увасабленне хваль, якія паднімаюцца і падаюць, або вераломнага мора[14]. Філосаф-эпікурэец I стагоддзя да н. э. Лукрэцый інтэрпрэтуе міф пра Сізіфа як увасабленне палітыкаў, якія імкнуцца да дзяржаўных пасад і пастаянна цярпяць паражэнне, прычым сама пагоня за ўладай, як «пустая рэч», прыпадабняецца да качэння валуна на гару[15]. Фрыдрых Велькер выказаў меркаванне, што ён сімвалізуе марную барацьбу чалавека ў пагоні за ведамі, а Саламон Рэйнах[16] лічыў, што яго пакаранне заснавана на малюнку, дзе Сізіф коціць велізарны камень на Акракарынф, што сімвалізавала працу і майстэрства, неабходныя для будаўніцтва Сізіфеума. Альбер Камю ў сваім эсэ 1942 года «Міф пра Сізіфа» бачыў у Сізіфе ўвасабленне абсурднасці чалавечага жыцця, але Камю завяршае яго словамі «Сізіфа трэба ўяўляць шчаслівым», бо «адной барацьбы за ўзыход да вяршыні ўжо досыць, каб напоўніць чалавечае сэрца»[17]. У сваёй кнізе 1994 года «Цела міфа» Дж. Нігра Сансанэзэ[18], абапіраючыся на працы Жоржа Дзюмезіля, мяркуе, што паходжанне імя «Сізіф» ёсць анаматапаэтычным ад пастаяннага шалясцячага гуку («сіс-фус»), які выдаецца дыханнем у насавых хадах, змяшчаючы міфалогію Сізіфа ў значна больш шырокі кантэкст архаічных (гл. Праіндаеўрапейская рэлігія) тэхнік выкліку трансу, звязаных з кантролем дыхання. Паўторны цыкл удыху і выдыху апісваецца ў міфе эзатэрычна як рух Сізіфа і яго валуна ўверх і ўніз па гары.

Літаратурныя інтэрпрэтацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Карыкатура, натхнёная міфам пра Сізіфа, якая асуджае дзіцячую працу пры капіталізме, каля 1913 г.
  • Авідзій, рымскі паэт, спасылаецца на Сізіфа ў гісторыі пра Арфея і Эўрыдыку. Калі Арфей спускаецца і сустракаецца з Аідам і Персефонай, ён спявае песню, каб яны выканалі яго жаданне вярнуць Эўрыдыку з мёртвых. Авідзій паказвае, наколькі кранальнай была гэтая песня, адзначаючы, што Сізіф, уражаны на імгненне, спыняе сваю вечную працу і сядае на свой камень; на лаціне гэта гучыць як inque tuo sedisti, Sisyphe, saxo («і ты сеў, Сізіф, на свой камень»)[20].
  • У «Апалогіі» Платона Сакрат з надзеяй чакае замагільнага жыцця, дзе ён зможа сустрэць такіх постацяў, як Сізіф, якія лічаць сябе мудрымі, каб ён мог распытаць іх і даведацца, хто мудры, а хто «думае, што ён мудры, хоць гэта не так»[21].
  • Франц Кафка неаднаразова называў Сізіфа халасцяком; кафкіянскімі для яго былі тыя якасці, якія выяўлялі сізіфападобныя рысы ў ім самім. Паводле Фрэдэрыка Карла: «Чалавек, які змагаўся, каб дасягнуць вяршыні, толькі для таго, каб быць скінутым у бездань, увасабляў усе памкненні Кафкі; і ён заставаўся самім сабой, самотным, адасобленым»[22].
  • Філосаф Рычард Клайд Тэйлар выкарыстоўвае міф пра Сізіфа як уяўленне жыцця, якое стала бессэнсоўным, бо яно складаецца з чыстага паўтарэння[23].
  • Холіс Робінс, чытаючы Авідзія насуперак Камю, мяркуе, што пакаранне было не пакараннем, а прызнаннем і праявай сутнасці Сізіфа: яго непераадольнага жадання ісці супраць правіл[25].
  1. Любкер Ф. Sisyphus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1258.
  2. Любкер Ф. Aeolus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 33–34.
  3. 1 2 3 Apollodorus, 1.9.3
  4. Hard, p. 431; Pausanias, 2.1.3.
  5. Gantz, p. 176; Pindar, fr. 6.5 (1) Snell-Maehler (Maehler, p. 3).
  6. Morford & Lenardon 1999, p. 491.
  7. Ancient Greeks: Is death necessary and can death actually harm us?(недаступная спасылка). Mlahanas.de. Архівавана з першакрыніцы 2 July 2014. Праверана 19 лютага 2014.
  8. Pherecydes frag. FGrH 3 F 119
  9. Encyclopedia of Greek Mythology: Sisyphus(недаступная спасылка). mythweb.com. Архівавана з першакрыніцы 29 March 2021. Праверана 1 ліпеня 2019.
  10. Evslin 2006, p. 209–210.
  11. 1 2 Homer, Odyssey 11.593
  12. Homeros, Odyssey, 11.13. Perseus Digital Library. Архівавана з першакрыніцы 23 March 2023. Праверана 9 кастрычніка 2014.
  13. Паўсаній, 10.31
  14. 1 2 Chisholm, Hugh, рэд. (1911). Sisyphus . Encyclopædia Britannica(англ.). Vol. 25 (11th ed.). Cambridge University Press. p. 161.
  15. De Rerum Natura III
  16. Revue archéologique, 1904
  17. Альбэр Камю. Міф пра Сізіфа . knihi.com. Праверана 20 лютага 2026.
  18. Sansonese, J. Nigro. The Body of Myth. Rochester, 1994, pp. 45–52. ISBN 0-89281-409-8
  19. Homer, Iliad 6.152 ff.
  20. Ovid. Metamorphoses, 10.44.
  21. Apology, 41c
  22. Karl, Frederick. Franz Kafka: Representative Man. New York: International Publishing Corporation, 1991. p. 2
  23. Taylor, Richard. "Time and Life's Meaning." Review of Metaphysics 40 (June 1987): 675–686.
  24. Wolfgang Mieder. 2013. Neues von Sisyphus: Sprichtwortliche Mythen der Antike in moderner Literatur, Medien und Karikaturen. Vienna: Praesens.
  25. Sisyphus, Unbothered. Anecdotal Value. Substack. Праверана 27 March 2025.