Перайсці да зместу

Сійм Калас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сійм Калас
Siim Kallas
Сцяг32-і Прэм’ер-міністр Эстоніі
28 студзеня 2002 — 10 красавіка 2003
Папярэднік Март Лаар
Пераемнік Юхан Партс
Сцяг6-ы Міністр замежных спраў Эстоніі
1995 — 1996
Папярэднік Рыіва Сініярв
Пераемнік Тоамас Хендрык Ільвес
Сцяг3-і Міністр фінансаў Эстоніі
10 лістапада 1999 — 20 лістапада 2002

Нараджэнне 2 кастрычніка 1948(1948-10-02)[1][2][…] (77 гадоў)
Бацька Вуда Калас
Маці Рыйна Калас
Жонка Kristi Kallas[d]
Дзеці Кая Калас
Партыя Партыя рэформ
Адукацыя Тартускі ўніверсітэт
Узнагароды
Ордэн Дзяржаўнага герба Эстоніі
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалер ордэна За заслугі перад ФРГ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сійм Калас (нар. 2 кастрычніка 1948(1948-10-02)[1][2][…], Талін[3]) — эстонскі палітык і эканаміст, заснавальнік Партыі рэформаў Эстоніі.

Член КПСС (1972—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР, дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР. Прэзідэнт Банка Эстоніі (1991—1995). Член эстонскай Партыі рэформ Эстоніі, быў яе старшынёй (1994—2004). Міністр замежных спраў Эстоніі (1995—1996), Міністр фінансаў Эстоніі (1999—2002), Прэм’ер-міністр Эстоніі (2002—2003). Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі (2004—2014), яе камісар па пытаннях эканомікі і грашовай палітыкі (2004), па адміністраванні, аўдыце і барацьбе з махлярствам (2004—2010), па транспарце (2010—2014). Дэпутат Рыйгікогу (2019—2024), Віцэ-спікер Рыйгікогу (2019—2021).

Бацька Прэм’ер-міністра Эстоніі Каі Калас.

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1948 года ў Таліне.

У 1967 годзе скончыў 22-ю сярэднюю школу г. Таліна, а ў 1972 годзе — з адзнакай Тартускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт».

У 1991—1995 гадах, будучы прэзідэнтам Банка Эстоніі, ён працаваў таксама на чвэрці стаўкі дацэнта ў Тартускім універсітэце.

З 28 студзеня 2002 года па 10 красавіка 2003 года — Прэм’ер-міністр Эстоніі.

З 1 мая па 21 лістапада 2004 года — Еўрапейскі камісар па пытаннях эканомікі і грашовай палітыкі. З 22 лістапада 2004 года па 8 лютага 2010 года — Еўрапейскі камісар па адміністрацыйных пытаннях, аўдыце і барацьбе з махлярствам. З 9 лютага 2010 года па 1 лістапада 2014 года — Еўрапейскі камісар па транспарце.