Сіквел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сіквел (англ.: sequel — працяг) — мастацкі твор, кніга, камп’ютарная гульня або фільм, дзеі ў якім адбываюцца пасля падзей асноўнага твора. У сіквелах працягваецца апісанне падзей і герояў з папярэдняй часткі. Сіквел звычайна робяць у камерцыйных мэтах, калі асноўная частка твору аказалася вельмі паспяховай. Аднак часта сіквелы здымаюць па задуме рэжысёра.

Сёння Галівуд часта здымае сіквелы менавіта з камерцыйнымі мэтамі нагоды. Хоць гэта вельмі негатыўна ўспрымаецца крытыкамі і аматарамі кіно.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыквел[правіць | правіць зыходнік]

Прыквел[1][2] (англ.: prequel, кантамінацыя прыстаўкі pre- («да») і sequel) — мастацкі твор, які храналагічна апісвае падзеі, што папярэднічаюць апісаным у ранейшым мастацкім творы.

Інтэрквел[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрквел[1][3] (англ.: interquel, кантамінацыя прыстаўкі inter- («паміж») і sequel) — мастацкі твор, які апісвае падзеі, што храналагічна развіваюцца паміж падзеямі ранейшых мастацкіх твораў; у такім выпадку інтэрквел адносна да аднаго твора будзе прыквелам, адносіна другога — сіквелам.

Мідквел[правіць | правіць зыходнік]

Мідквел[1][4] (англ.: midquel, кантамінацыя прыстаўкі mid- ад англ.: middle («сярэдзіна») і sequel) — мастацкі твор, які развівае сюжэт папярэдняга твора; храналагічныя межы падзей у мідквелах знаходзяцца ўнутры зыходнага мастацкага твора (у адрозненне ад сіквела, у якім падзеі ідуць за арыгінальнымі, і прыквела, у якім яны папярэднічаюць). Напрыклад, «Бэмбі 2» — анімацыйны фільм, які дэманструе сталенне галоўнага героя, якое не паказана ў мультфільме «Бэмбі».

Трыквел[правіць | правіць зыходнік]

Трыквел[1][5] (англ.: threequel, кантамінацыя слова three («тры») і sequel) — мастацкі твор, які з’яўляецца працягам сіквела, фактычна сіквел сіквела. Трыквел адрозніваюць ад трылогіі, што першапачаткова задумвалася як мастацкі твор з трох частак.

Квадрыквел[правіць | правіць зыходнік]

Квадрыквел[1] (англ.: quadriquel, кантамінацыя прыстаўкі quadri («чатыры») і sequel) — чацвёрты твор у серыі, сіквел трыквела.

Сайдквел[правіць | правіць зыходнік]

Сайдквел (англ.: sidequel, кантамінацыя слова side («бок») і sequel)), паралелквел (англ.: parallelquel), параквел (англ.: paraquel, кантамінацыя слова parallel («паралельны») і sequel)[6][7][8] — мастацкі твор, падзеі якога развіваюцца паралельна з сюжэтнай лініяй асноўнага твора, але разглядаюцца ў іншай перспектыве, звычайна — з пункту гледжання неасноўных персанажаў арыгінала. Напрыклад, у мультфільме «Кароль Леў 1½» Цімон і Пумба распавядаюць пра свае прыгоды, якія адбыліся падчас падзей мультфільма «Кароль Леў».

Рыквел[правіць | правіць зыходнік]

Рыквел[9] (англ.: requel, кантамінацыя прыстаўкі re- ад reboot («перазагрузка», «перазапуск») і sequel) — частковы перазапуск, які храналагічна ідзе пасля падзей папярэдніх твораў, ігнаруе або пераасэнсоўвае частку з іх. Прыклад — «Тэрмінатар: Генезіс». Паняцце было папулярызавана фільмам «Крык» (2022).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д А.М. Макарэвіч, В.I. Караткевіч. Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях: дапаможнік. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2014. — С. 98. — ISBN 978-985-480-973-1.
  2. Silverblatt, Art. Genre Studies in Mass Media: A Handbook (англ.). — M. E. Sharpe, 2007. — С. 211. — ISBN 9780765616708.
  3. interquel @ Dictionary.com’s 21st Century Lexicon (англ.). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 6 кастрычніка 2013.
  4. Margarete Rubik; Elke Mettinger-Schartmann. A Breath of Fresh Eyre: Intertextual and Intermedial Reworkings of Jane Eyre (англ.). — Rodopi, 2007. — С. 183. — ISBN 978-90-420-2212-6.
  5. THREEQUEL Definition & Usage Examples (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2023. Праверана 8 лютага 2024.
  6. Oxford English Dictionary parallel. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2019. Праверана 18 ліпеня 2022.
  7. «What is a Paraquel?», The Storyteller’s Scroll; Sunday, March 27, 2011
  8. Mark J.P. Wolf, Building Imaginary Worlds: The Theory and History of Subcreation; 210
  9. 'Batman v. Superman,' 'Star Wars' and Hollywood’s New Obsession With the «Requel» Архівавана 7 верасня 2017. (Праверана 25 верасня 2017)