Перайсці да зместу

Сілагістыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сілагі́стыка (ад стар.-грэч.: συλλογιστικός — «той, што робіць вывад») — раздзел логікі, які вывучае дэдуктыўныя розумазаключэнні, што складаюцца толькі з катэгарычных суджэнняў[1].

Сілагістыка ўключае класіфікацыю розумазаключэнняў у залежнасці ад пасылак, якія ўваходзяць у іх склад, а таксама ад становішча сярэдняга тэрмінафігуры сілагізма[1].

Адрозніваюць чатыры тыпы катэгарычных суджэнняў:

  • агульнасцвярджальнае («усякае A ёсць B»);
  • агульнаадмоўнае («ні адно A не ёсць B»);
  • прыватнасцвярджальнае («некаторае A ёсць B»);
  • прыватнаадмоўнае («некаторае A не ёсць B»).

На іх аснове вылучаюць 256 варыянтаў фігур (з якіх правільнымі лічацца 24) — модусы[1].

У такім выглядзе сілагістыка была распрацавана Арыстоцелем, які ўвёў літарныя сімвалы для абазначэння суджэнняў і іх тэрмінаў, класіфікаваў і абгрунтаваў розныя формы сілагізмаў (модусы)[1].

Сучасная матэматычная логіка скараціла колькасць модусаў да 15, адкінуўшы тыя, што супярэчаць правілам вываду[1].

Шаблон:Арыстоцелізм