Сіла Карыяліса
Jump to navigation
Jump to search
Сіла Карыялі́са — інерцыйны эфект, які на Зямлі абумоўлены яе вярчэннем вакол сваёй восі і праяўляецца ў тым, што ўсе целы, якія рухаюцца адносна зямной паверхні, у паўночным паўшар'і атрымліваюць паскарэнне ўправа, а ў паўднёвым — улева.
Сіла Карыяліса ўплывае на напрамак руху паветраных масы, марскіх цячэнняў, выклікае падмыў адпаведных берагоў рэк.
Назва ад прозвішча французскага вучонага Г. Карыяліса, які сфармуляваў паняцце адноснага руху.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Карыяліса сіла. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.