Перайсці да зместу

Сіла Нічыпаравіч Гусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіла Нічыпаравіч Гусеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 жніўня 1897(1897-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1986(1986-03-31) (88 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Сілан (Сіла Нічыпаравіч) Гусеў[1] (14 жніўня 1897, в. Калясянка, цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобласці — 31 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі празаік.

Быў батраком у памешчыка, з 1913 года працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджанне рэвалюцыйных пракламацый у 1914 годзе высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў на Балтыйскім флоце. У пачатку кастрычніка 1917 года прыкамандзіраваны на крэйсер «Аўрора». Браў удзел у штурме Зімняга палаца. Служыў у Чырвонай гвардыі і Чырвонай Арміі, а таксама на Чарнаморскім флоце. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У складзе першага Чавускага рэвалюцыйнага атрада ваяваў супраць легіянераў Доўбар-Мусніцкага на тэрыторыі Чавускага, Быхаўскага і Магілёўскага паветаў. У 1921—1930 гадах быў на партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі[2].

Скончыў у 1933 годзе Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Менску. Да 1941 г. працаваў дырэктарам Дома творчасці пісьменнікаў БССР і адначасова з’яўляўся рэдактарам літаратурнага альманаха «Атака», рэдактарам літаратурнага аддзела Радыёкамітэта, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР, у 1933—1941 гадах дырэктарам Беларускага аддзялення Літфонду СССР[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі. Двойчы быў паранены. У пасляваенны час працаваў ва ўстановах культуры, друку Беларусі, у тым ліку адказным сакратаром камісіі аргкамітэта СП БССР, у 1945—1946 гадах вучоным сакратаром Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[2].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1940 года[2].

Памёр 31 сакавіка 1986 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2] (П-1, 62/23/2)[3].

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, медалямі[2].

У друку выступаў з 1928 года (часопіс «Полымя рэвалюцыі»). Аўтар зборніка апавяданняў «За жыццё» (Мінск, 1934), аповесці «Шлях юнака» (Мінск, 1938)[2].

  1. БП 1994.
  2. а б в г д е ё Гусеў Сіла – Белліт  (8 кастрычніка 2023). Праверана 22 жніўня 2024.
  3. Гаўрук — Жалязняк – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 22 жніўня 2024.