Сілы абароны Тыграя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сілы абароны Тыграя
Дэвіз «Няма такіх гор, на якія мы б не ўзлезлі» тыгрынья: ዘይንድይቦ ጎቦ
Лідары
Актыўная ў Тыграй
Саюзнікі Flag of the Tigray Region.svg Самры
Праціўнікі
Колькасць членаў ад 10 да 250 тысяч (лістапад 2020)
Удзел у канфліктах Тыграйскі канфлікт

Сілы абароны Тыграя, САТ (тыгрынья: ሓይልታት ምክልኻል ትግራይ, ሓምት) — узброеныя атрады прыхільнікаў кіраўніка эфіопскага рэгіёну Тыграй Дэбрэцыана Гебрэмікаэля і партыі НФВТ, узніклыя ў пачатку Тыграйскага канфлікту для процідзеяння Узброеным сілам Эфіопіі і федэральнаму ўраду Абія Ахмеда Алі[1][2].

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

9 верасня 2020 года ў эфіопскім рэгіёне Тыграй прайшлі мясцовыя парламенцкія выбары, па выніках якіх перамогу атрымаў Народны фронт вызвалення Тыграя Дэбрэцыана Гебрэмікаэля з 98,2% галасоў і 100% з 152 месцаў. Цэнтральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі выбары былі прызнаныя незаконнымі, паколькі яны адклалі іх з-за пандэміі COVID-19[3]. Спрэчка вакол гэтага стала падставай да пачатку ўзброенага канфлікту паміж Тыграем і федэральнымі ўладамі. На першым этапе баявых дзеянняў антыўрадавыя сілы выкарыстоўвалі класічную тактыку вядзення вайны, але з канца лістапада 2020, калі паўстанцы былі выбітыя ў горы, САТ перайшлі да партызанскіх метадаў[2].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Групоўка ўяўляе з сябе аб’яднанне сіл спецыяльнага прызначэння рэгіянальнага ўрада Тыграя, перабежчыкаў з эфіопскіх арміі[4][5], мясцовага апалчэння, членаў партый Народны фронт вызвалення Тыграя, Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Сальсай Веян Тыграй, Партыя незалежнасці Тыграя і іншых[6]. Значную частку атрадаў складае моладзь[7][8][9][10]. Кіраўніцтва Тыграя хоць і было адхілена ад улады ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну, але здолела згуртаваць пад сцягам Сіл абароны Тыграя групы ўзброенага супраціву. Яго ўзначальваюць зрынуты рэгіянальны ўрад, а непасрэднае ваеннае камандаванне ажыццяўляюць былыя афіцэры ўрадавай арміі[9].

У сакавіку 2021 года галоўнакамандуючым САТ быў прызначаны генерал-лейтэнант Тадэс Верадэ Тэсфай[11]. Да яго дадзеную пасаду займаў Цадкан Гебрэцінсаі[12], былы галоўнакамандуючы ВПС Эфіопіі, што пасля стаў членам Цэнтральнага камандавання САТ[13]. У верхавіне групоўкі таксама ёсць пасада камандуюшага арміяй, якія займаюць брыгадныя генералы Мігбі Хейлі, Хайлесіласі Гірмай, рыгадны генерал Цяклай Ашэбір, Абраха Тэсфай і генерал-маёр Ёханэс Вальдэгіаргіс[14][15][16].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2020—2021 гадах байцы САТ разгарнулі партызанскую вайну[17]. Справаздачы аб баях публікуюцца прэс-сакратаром Гебры Гебрэтсадзікам[18].

Баевікі валодаюць двума кампанентамі, найбольш важнымі для вядзення партызанскай барацьбы: глыбокімі ведамі геаграфічнай мясцовасці і спачуванням насельніцтва. САТ таксама маюць схованкі са зброяй і багатых фінансістаў з ліку сваіх жа байцоў, а таксама прафесійна падрыхтаваных афіцэраў[2]. Пасля таго, як федэральныя сілы захапілі буйныя гарады Тыграя да канца 2020 года, члены САТ адступілі ў апорныя пункты ў горных раёнах. Там яны аб’ядналі свае сілы і рэарганізаваліся для пераходу да партызанскіх баёў. САТ ператварыліся ў невялікія, высокамабільныя, лёгка ўзброеныя атрады колькасцю ад дзесяці да васьмідзесяці байцоў. Гэтыя падраздзяленні былі дадаткова падзеленыя на асобныя атрады, прызначаныя для канкрэтных місій[2]. Тактыка складаецца ў тым, каб здзяйсняць напады ноччу, забіваць эфіопскіх і эрытрэйскі салдат, забіраць іх рыштунак і выкарыстоўваць яго супраць іх жа[8].

Зноскі

  1. Ethiopia is fighting 'difficult and tiresome' guerrilla war in Tigray, says PM , The Guardian (4 April 2021). «Despite the deployment of Eritrean troops and militia from Ethiopia’s Amhara region, which borders Tigray to the south, most TPLF leaders remain on the run and ICG noted that none were reported captured or killed in February or March. Pro-TPLF fighters have regrouped under the Tigray Defense Forces, an armed movement “led by the removed Tigrayan leaders and commanded by former high-ranking” military officers, ICG said.».
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Jamestown Foundation, 24 May: Tigray Defense Forces Resist Ethiopian Army Offensive as Sudan, Eritrea, and Ethnic Militias Enter the Fray
  3. Ethiopia's Tigray region defies PM Abiy with 'illegal' election. France 24 (9 September 2020).
  4. Battle-hardy Tigray back in spotlight as Ethiopia conflict flares (10 November 2020). «Tigrayan forces and militia are battle-hardened, have large stocks of military hardware and number up to 250,000 men, experts say. Federal authorities have restricted access to the region, making it hard to verify details of the fighting. However, there are indications that Tigrayans in the powerful Northern Command, which accounts for about half of the federal army’s manpower and its best divisions, are defecting. Local forces are already in control of its headquarters in Mekelle and other army facilities in Tigray, according to a United Nations internal security report seen by Reuters. Ethiopia expert Alex de Waal said Abiy may have underestimated the Tigray leaders’ skills at both politics and war. The Tufts University academic recalled the words of Tsadkan Gebretensae, a Tigrayan who once commanded Ethiopia’s army against Eritrea, in a conversation with him: “War is primarily an intellectual activity"».
  5. Why Is Ethiopia at War With Itself? , The New York Times (7 April 2021). «As fighting erupted, Tigray officials declared that soldiers from the Northern Command of the Ethiopian military had defected and sided with them.... But although federal forces quickly seized control of Tigray’s main towns, the T.P.L.F. and its armed supporters fled to rural and mountainous areas, where sporadic fighting continued through February.».
  6. Place St Pierre, 19 April 2021: Guerre civile au Tigré, la situation sur le terrain (Fulvio Beltrami)
  7. Ethiopia Insight, 27 April 2021: René Lefort: Ethiopia’s vicious deadlock
  8. 8,0 8,1 Radio France internationale, 23 May 2021: Éthiopie: comment les forces rebelles du Tigré organisent la résistance
  9. 9,0 9,1 International Crisis Group, 2 April 2021: Ethiopia’s Tigray War: A Deadly, Dangerous Stalemate
  10. Transcript – Call between Mulugeta Gebrehiwot and Alex de Waal 27 January 2021. World Peace Foundation (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021.
  11. Dimtsi Weyane, 18 June 2021, ምስ ኣዛዚ ሰራዊት ትግራይ ተጋዳላይ ታደሰ ወረደ (ወዲ ወረደ) ዝተገበረ ቃለ መሕትት
  12. On ‘Rooftop of Africa,’ Ethiopia’s Troops Hunt Fugitive Former Rulers , The New York Times (22 January 2021). «And the top military commanders of the T.P.L.F. remain at large. Two Western officials and one with the T.P.L.F., who were not authorized to speak publicly, identified Lt. Gen. Tsadkan Gebretensae, a former head of the Ethiopian military, as a senior rebel leader. General Tsadkan led Ethiopia into combat against Eritrea during the two countries’ brutal border war between 1998 and 2000. In recent years, after retiring from the army, he ran a small brewery. Now 66, he is back in the fight with the newly formed Tigray Defense Forces, battling the Ethiopian army he once commanded.».
  13. Tghat, 7 June 2021, General Tsadekan Gebretensae Exclusive Interview With Dimtsi Weyane Tigray, Broadcast on May 29, 2021
  14. Tigrai Media House, 17 June 2021, ቃለ መሕትት ተጋዳላይ ምግበይ 06-17-2021
  15. Tesfaselam Informer: General Dinkul: The most famous general leading Tigraian Defence Forces speaks about the war in Tigray
  16. Tigrai Media House, 2 May 2021, ተጋዳላይ ብ/ጀነራል ኣብርሃ ተስፋይ/ድንኩል
  17. Ethiopia’s war in Tigray is ‘but the tip of the iceberg when it comes to conflicts ravaging the country’. The Africa Report (30 April 2021). — «Last year, Tigray’s leaders underestimated their weaknesses. The region’s security forces were swept away in the conventional conflict and largely unprepared to shift to guerrilla warfare after Mekelle was captured on 28 November. Even the grassroots party-state apparatus has vanished. In a 27 March phone discussion with Alex de Waal [Executive Director of the World Peace Foundation and a professor at the Fletcher School, Tufts University], the Tigray People’s Liberation Front (TPLF) veteran Mulugeta Gebrehiwot, who has joined the armed struggle, said: “the former administration of the TPLF has collapsed… The administrators just ran away.” He added that four and half months after the war started, “there is a zonal army that is organised in several places,” which means this is not the case everywhere in Tigray. The Tigray Defense Forces (TDF) and TPLF leadership have since avoided being wiped out, thanks to the resistance against the ‘invasion’ which has been spontaneously and autonomously built from both the civilian and militia grassroots and among scattered TDF units. The Tigrayans then came back to their age-old structure: the villages’ self-organisation. “The farmers in each locality asked [the administrators] not to return back; they said ‘we don’t need you, we will choose our own,’” said Mulugeta. “So, at the village level, they have a committee of seven, sometimes without any former cadre.” In Tigray, the power pyramid was top-heavy. That top has been broken and is under reconstruction. At this stage, the most solid part of the pyramid lies at its bottom. The main Tigrayan war force now is the village-level popular resistance and the TDF military apparatus, which has been progressively regrouped from the remnants of the regional security forces and defected Tigrayan federal soldiers. This resistance will not be crushed even if the top leaders of the ‘junta’ are killed or captured.»
  18. MeketeUK, 15 February 2021: Tigray Defense Forces (TDF) completely destroyed the 32 brigade of the Ethiopian Army