Сілы спецыяльных аперацый УС РБ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сілы спецыяльных аперацый узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Emblema siłaŭ specyjalnych aperacyjaŭ RB.png
Эмблема камандавання ССА УС РБ.
Гады існавання

2007

Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Падпарадкаванне

Генеральны штаб Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь

Уваходзіць у

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь

Тып

падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, паветрана-дэсантныя войскі

Складаецца з

2 гвардзейскiя асобныя брыгады, асобная брыгада спецпрызначэння, асобныя падраздзяленні спецпрызначэння

Функцыя

стратэгічнае стрымліванне

Колькасць

6000

Дыслакацыя

Рэспубліка Беларусь

Дэвіз

У любым месцы, у любы час, любыя задачы!

Колеры

блакітны

Камандзіры
Дзеючы камандзір

генерал-маёр Алег Белаконеў

Вядомыя камандзіры

генерал-маёр Люцыян Сурынт

Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ССА УС РБ — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. З'яўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контр-дыверсійная дзейнасць, разведка, выкананне розных задач адмысловымі метадамі ў мэтах спынення ўзброенага канфлікту ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элементаў стратэгічнага стрымлівання.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе:

  • 38-ю гвардзейскую асобную мабільную брыгаду (Брэст)
  • 103-ю гвардзейскую асобную мабільную брыгаду (Віцебск)
  • 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння (Мар'іна Горка)

Маюцца падраздзялення для выканання задач асаблівай важнасці:

  • 33-і гвардзейскі асобны атрад спецыяльнага прызначэння (камплектуецца афіцэрамі і прапаршчыкамі)
  • асаблівы атрад спецыяльнага прызначэння 5 асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (вядомы як «афіцэрская рота»)
  • 527-я асобная рота спецыяльнага прызначэння

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Дэсантнік 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады бяжыць з кулямётам РКК.
Баец разведроты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады страляе з кулямёта ПКТ.

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • 3 асобных мабільных батальёна (у кожным БМД-1 або БТР-80, мінамёты БМ-37, аўтаматычныя гранатамёты АГС-17);
  • самаходны артылерыйскі дывізіён (2С9);
  • зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён (ЗП-23-2, ПЗРК «Ігла»);
  • супрацьтанкавая батарэя (БТР-РД з Фагот (ПТУР)).

3. Падраздзяленні баявога забеспячэння і сувязі

  • батальён сувязі;
  • разведвальна-дэсантная рота;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • узвод радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

4. Падраздзяленні тылавога і тэхнічнага забеспячэння

  • рота аховы і абслугоўвання;
  • рамонтная рота;
  • рота матэрыяльнага забеспячэння;
  • медыцынская рота;
  • узвод паветрана-дэсантнага забеспячэння.

Асобная брыгада спецыяльнага прызначэння арганізацыйна складаецца:

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • падраздзяленні СпН (атрады);
  • падраздзяленне сувязі.

3. Падраздзяленні забеспячэння

  • падраздзяленне МТА;
  • штабная рота;
  • медыцынская рота.

Брыгады падпарадкоўваюцца камандаванню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу, абыходзячы аператыўныя камандаванні і камандаванне сухапутных войскаў УС РБ у адрозненне ад пяхотных частак.

Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Бронетэхніка[правіць | правіць зыходнік]

БТР-80А
  • БТР-РД «Робат»
  • БТР-80
  • БМД-1

Артылерыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 120-мм самаходная гаўбіца-мінамёт 2С9 «Нона-C»
  • ЗУ-24-2 (ЗУ-23-2 у варыянце артустаноўкі «Скрыгат» на базе гусенічнага БТР-Д)
  • 82 мм Мінамёт БМ-37

Стралковая зброя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамат падводны спецыяльны
  • АК-74М
  • РПКС-74
  • Кулямёт Калашнікава
  • Снайперская вінтоўка Драгунова
  • Падствольны гранатамёт ГП-25
    Снайперская вінтоўка ВСК-94
  • РПГ-7Д
  • 9 мм малагабарытны аўтамат 9A-91
  • 12,7 мм крупнакаліберная снайперская вінтоўка ОСВ-96
  • бясшумны пісталет ПБ
  • ПТУР «Фагот»
  • СЗРК «Ігла»
  • 30 мм аўтаматычны гранатамёт на станку АГС-17 «Полымя»
  • Аўтамат падводны спецыяльны
  • Нож разведчыка страляючы 2
  • Пісталет самазарадны спецыяльны «Вул»
  • Снайперская вінтоўка ВСК-94
  • Снайперская вінтоўка МЦ-116М
  • 9-мм бясшумны пісталет-кулямёт ПП-93

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]