Перайсці да зместу

Сілы спецыяльных аперацый (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сілы спецыяльных аперацый узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Эмблема камандавання ССА УС РБ
Гады існавання 2007—
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тып падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, паветрана-дэсантныя войскі
Складаецца з 2 гвардзейскiя асобныя брыгады, асобная брыгада спецпрызначэння, асобныя падраздзяленні спецпрызначэння
Функцыя стратэгічнае стрымліванне
Колькасць 6150 (2022 г.[1])
Дыслакацыя Рэспубліка Беларусь
Дэвіз У любым месцы, у любы час, любыя задачы!
Колеры блакітны
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч
Вядомыя камандзіры генерал-маёр Люцыян Сурынт

Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (ССА УС РБ) — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Пераемнік ПДВ СССР у Беларусі.

Асноўныя задачы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Контр-дыверсійная дзейнасць;
  • Ваенная разведка;
  • Выкананне розных задач адмысловымі метадамі.

У пачатку 1990-х гадоў на тэрыторыі Беларускай ваеннай акругі знаходзіліся[8]:

  • 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія (Віцебск)
  • 38-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада (Брэст)
  • 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння (Мар’іна Горка).

У верасні 1995 года на базе 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады былі сфармаваны мабільныя сілы ў складзе 38-й, 317-й і 350-й асобных мабільных брыгад.

У пачатку 2004 года было створана ўпраўленне сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл, унесены арганізацыйна-штатныя змены ў мабільных злучэннях і часцях.

У 2005 годзе падчас правядзення двухбаковага камандна-штабнога вучэння з войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання быў адпрацаваны вялікі спектр пытанняў па баявым прымяненнi сіл спецаперацый.

У жніўні 2007 года было абвешчана пра стварэнне Сіл спецыяльных аперацый (ССА). У іх склад увайшлі дзве брыгады мабільных сіл (38-я і 103-я) і 5-я асобна брыгада спецыяльнага прызначэння.

У ліпені 2025 года ў склад ССА былі перададзены 92-гі рэактыўны полк і 147-ы зенітны ракетны полк[9]. Тады ж пачата стварэнне новай 37-й асобнай дэсантна-штурмавой гвардзейскай брыгады, якая будзе размешчана ў Гомельскай вобласці[10].

Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе:

Абазначэнне фарміравання або часці Месца дыслакацыі
Асобныя брыгады
5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння Мар’іна Горка
38-я гвардзейская асобная мабільная брыгада Брэст
103-я гвардзейская асобная мабільная брыгада Віцебск
Дапаможныя фарміраванні
91-ы асобны батальён аховы і абслугоўвання Мінск
742-і палявы вузел сувязі Калодзішчы
Асобныя атрады
33-і гвардзейскі асобны атрад спецыяльнага прызначэння

(103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады)

Віцебск
«Асаблівы атрад»

(5-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння)

Мар’іна Горка
Дэсантнік 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады бяжыць з кулямётам РКК.
Баец разведроты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады страляе з кулямёта ПКТ.

Асобныя мабільныя брыгады арганізацыйна складаюцца:

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • 3 асобных мабільных батальёна (у кожным БМД-1 або БТР-80, мінамёты БМ-37, аўтаматычныя гранатамёты АГС-17);
  • самаходны артылерыйскі дывізіён (2С9);
  • зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён (ЗП-23-2, ПЗРК «Ігла»);
  • супрацьтанкавая батарэя (БТР-РД з Фагот (ПТУР)).

3. Падраздзяленні баявога забеспячэння і сувязі

  • батальён сувязі;
  • разведвальна-дэсантная рота;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • узвод радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

4. Падраздзяленні тылавога і тэхнічнага забеспячэння

  • рота аховы і абслугоўвання;
  • рамонтная рота;
  • рота матэрыяльнага забеспячэння;
  • медыцынская рота;
  • узвод паветрана-дэсантнага забеспячэння.

Асобная брыгада спецыяльнага прызначэння арганізацыйна складаецца:

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • падраздзяленні СпН (атрады);
  • падраздзяленне сувязі.

3. Падраздзяленні забеспячэння

  • падраздзяленне МТА;
  • штабная рота;
  • медыцынская рота.

Брыгады падпарадкоўваюцца камандаванню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу, абыходзячы аператыўныя камандаванні і камандаванне сухапутных войскаў УС РБ у адрозненне ад пяхотных частак.

Тып Выява Вытворца Колькасць Заўвагі
Бронетэхніка
БТР-3Д «Скрыгат»  СССР 22
БТР-80  СССР 153[11]
БТР-70 МБ1  Беларусь 64[11]
Бронеаўтамабілі
Dongfeng Mengshi EQ2050F  Кітай 22[12]
CS/VN3  Кітай 12[11]
Volat V1  Беларусь н/д
Ліс-ПМ  Беларусь н/д
МБТС «Кайман»  Беларусь 13+[11]
Артыллерыя
Д-30  СССР 24[11]
2Б23 Нона-М1  СССР 18[11]
Аўтамабілі
Dongfeng Mengshi EQ 2050F  Кітай 22
МАЗ-6317  Беларусь н/д
Перспектыўныя зразкі
Volat V2  Беларусь
Asilak  Беларусь
Флейта (РСЗА)  Беларусь
Віцім  Беларусь

Стралковая зброя

[правіць | правіць зыходнік]
Тып Выява Вытворца Калібр Нататкі
Пісталеты
ПМ  СССР 9х18 мм
ПБ  СССР 9х18 мм
АПС  СССР 9х18 мм
ПСС  СССР 7,62×41,5 мм
Перспектыўныя пісталеты
VSP-446  Беларусь 9х19 мм
ПВ-17 (ПСН-В,«Стрыж»)  Беларусь 9х19 мм
Аўтаматычныя вінтоўкі
АКС-74  СССР 5,45х39 мм
АКС-74У  СССР 5,45х39 мм
АПС  СССР 5,66х39 мм
9А-91  СССР 9х39 мм
АС Вал  СССР 9х39 мм
Перспектыўныя вінтоўкі
VSK-100  Беларусь 7,62х39 мм
VSK-100BP  Беларусь 7,62х39 мм
SMAR-100BPM  Беларусь 7,62х39 мм
Кулямёты
РПКС-74  СССР 5,45х39 мм
ПКМ  СССР 7,62х54 мм
Перспектыўныя кулямёты
VSMG-156  Беларусь 7,62х39 мм
Снайперскія вінтоўкі
СВД  СССР 7,62х54 мм
ВСК-94  СССР 9х39 мм
ВСС  СССР 9х39 мм
МЦ-116М  Расія 7,62х54 мм
ОСВ-96  Расія 12,7х108 мм
AWM  Вялікабрытанія .338LM
Перспектыўныя вінтоўкі
SVN.01

SVN.02


 Беларусь Беларусь 7,62х51 мм


5,56х45 мм

Гранатамёты
ГП-25  СССР 25 мм
АГС-17  СССР 30 мм
РПГ-7  СССР 40 мм
РПГ-26  СССР 72,5 мм
Перспектыўныя гранатамёты
ММ-60 «Сапфір»  Беларусь 61 мм Лёгкі рэактыўны гранатамётны комплекс калібрам 61 мм. Можа аб’ядноўвацца ў зборкі да 4 ракет з сістэмаю навядзення
СТРК і ПЗРК
СТРК «Фагот»  СССР
ПЗРК «Ігла»  СССР
Перспектыўныя СТРК і ПЗРК
СТРК «Шэршань»  Беларусь
СТРК «Скіф»  Беларусь

Падрыхтоўка кадраў

[правіць | правіць зыходнік]

Афіцэраў для сіл спецыяльных аперацый рыхтуе факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навучаюцца курсанты па спецыяльнасцях: кіраванне падраздзяленнямі ССA і тэлекамунікацыйныйныя сістэмы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый. У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах. У ходзе заняткаў па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнем у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю, удасканальваюць сваю тактыка-спецыяльную і агнявую вывучку, здзяйсняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі. На факультэце адзін з самых высокіх прахадных балаў у Ваеннай акадэміі і досыць высокі конкурс, што кажа пра высокі прэстыж дадзенай спецыяльнасці сярод абітурыентаў.

Будучых афіцэраў ССА таксама рыхтуюць ваенныя ВНУ Расійскай Федэрацыі: Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча на факультэце спецыяльнай разведкі і Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Пасля пяці гадоў навучання курсанты атрымліваюць вайсковае званне лейтэнант.

  1. ↑ THE MILITARY BALANCE 2022, стр. 185—186
  2. ↑ Кто такие белорусские миротворцы, как они могут появиться в чужой стране и можно ли им стрелять? Архівавана 4 лютага 2021.
  3. ↑ Александр Коц, Дмитрий Стешин. «На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны». www.kp.ru (6 красавіка 2011). Праверана 10 чэрвеня 2019.(недаступная спасылка)
  4. ↑ «Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск». www.ria.ru (2 лютага 2018). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  5. ↑ На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў
  6. ↑ На суде по делу Шутова стало известно, кто отдал приказ использовать вооруженных военнослужащих во время протестов в Бресте
  7. ↑ В Казахстан направлена миротворческая рота из состава 103-й бригады сил специальных операций
  8. ↑ Ударный механизм
  9. ↑ ССО приняли в подчинение 147-й зенитно-ракетный полк Архівавана 5 жніўня 2026. (руск.)
  10. ↑ Формирование новой бригады ССО завершается под Гомелем (руск.)
  11. 1 2 3 4 5 6 The Military Balance 2022
  12. ↑ Китай подарил Белоруссии 22 копии Hummer