Сільвястрас Жукаўскас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сільвестр Жукоўскі
Silvestras-Žukauskas.jpg
Генерал Сільвестр Жукоўскі ў літоўскай форме
Дата нараджэння 31 снежня 1860(1860-12-31)
Месца нараджэння фальварак Давайнішкі
Дата смерці 26 лістапада 1937(1937-11-26) (76 гадоў)
Месца смерці Каўнас
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя
Літва
Род войскаў Руская імператарская армія
Гады службы Расія (1881—1917)
Літва (1918—1928)
Званне генерал
Камандаваў Вярхоўны галоўнакамандуючы Літоўскай арміі
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
3 ст.
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
2 ст.
Order of Glory Ribbon Bar.png
Георг. зброя
Ордэн Святой Ганны II ступені
2 ст.
Ордэн Святой Ганны III ступені
3 ст.
Ордэн Святой Ганны IV ступені
4 ст.
Ордэн Святога Станіслава II ступені
2 ст.
Ордэн Святога Станіслава III ступені
3 ст.
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1918
Крыж Пагоні
Крыж Пагоні
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Афіцэр ордэна Крыжа Віціса
Медаль Добраахвотнікаў-стваральнікаў Войска Літоўскага
Commons-logo.svg Сільвястрас Жукаўскас на Вікісховішчы

Сільве́стр Канстанці́навіч Жуко́ўскі (руск.: Сильвестр Константинович Жуковский), або Сільвястрас Жукаўскас (літ.: Silvestras Žukauskas; 31 снежня 1860, фальварак Давайнішкі каля Пакроя — 26 лістапада 1937, Каўнас) — расійскі і літоўскі генерал. Стваральнік незалежнага літоўскага войска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыўшы гімназію ў Мар'ямпалі, працягнуў навучанне ў ваеннай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, пасля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэнні, камандаваў ротам, батальёнам.

У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і перайшоў у лютэранства.

Браў удзел у Руска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Ціраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка.

У Першую сусветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж года атрымаў званне генерал-маёра.

18 мая 1917 атрымаў у падначаленне ўсю 1-ю пяхотную дывізію.

Вайна за незалежнасць Літвы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля атрымання Літвой незалежнасці ў 1918 годзе Жукоўскі заняўся стварэннем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 мая 1919 быў старшынёй Генеральнага штаба[2], адначасна з 7 мая быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Літоўскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна планаваў Куркляйска-Панявежыскую аперацыю, у часе якой былі вызвалены Вількамір і Панявеж.

26 мая — 6 чэрвеня 1919 літоўскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызвалены Біржы, Радзівілішкі і Уцяна.

Сільвестр Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 года і падчас вайны з Польшчай. 29 мая 1921 падаў у адстаўку.

5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым літоўскай арміі, пасля чаго канчаткова сышоў у адстаўку.

Памёр у 1937 і пахаваны на лютэранскіх могілках Коўны.

Зноскі

  1. Knygos "Generolas Silvestras Žukauskas" pristatymas (літ.) . Krašto apsaugos ministerija (24 мая 2008).
  2. Lietuvos Respublikos Krašto Apsaugos Ministerija (23 мая 2008).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jonas Aničas. Generolas Silvestras Žukauskas (1861—1937) — Vilnius: Lietuvos Respublikos krašto apsaugos ministerija, 2006. — 293 с. — ISBN 9986-738-76-8.