Сілічы (гарналыжны цэнтр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гатэль у «Сілічах»

«Сілічы» — гарналыжны цэнтр у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

Знаходзіцца за 32 км ад Мінску каля вёскі Сілічы.

Спраектаваны ў 20042005 гадах аўтарскім калектывам інстытута «Мінскграмадзянпраект», у які ўваходзілі архітэктары А. Арцюхін, Л. Жук, А. Папова, А. Цяльцоў, У. Даніленка, І. Кратовіч, В. Батузава, Босы[1].

У 2007 годзе на XIII Рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў 2005—2007 гг. праект атрымаў 2-ю прэмію (дыплом БСА) у намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» ў раздзеле «Пабудова»[1].

Трасы[правіць | правіць зыходнік]

Адна з трас
На вяршыні. На заднім плане бачны пад’ёмнік
Пункт праката інвентара
  • тры гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці працягласцю 650 м, 700 м і 920 м. Абсталявана крэславай канатнай дарогай.
  • асобная траса для сноўборда працягласцю 270 м. Абсталявана двухмеснай крэславай канатнай дарогай.
  • вучэбная траса працягласцю 120 м. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам .
  • дзіцячая траса працягласцю 70 м. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам.
  • тюбінгавая траса. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам.
  • траса для катання на снегаходзе працягласцю 2,5 км.
  • траса для бегавых лыжаў працягласцю 1,1 км.

Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • перапад вышынь на гарналыжных трасах дасягае больш за 100 м.
  • у вячэрні час усе трасы асветленыя.
  • маецца сістэма штучнага аснежвання, якая дазваляе вырабляць снег, пачынаючы з тэмпературы −3 ° C.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]